Музыка Імрэ Кальмана святочная, багатая і шчырая. Акрамя дваццаці аперэт, спадчына кампазітара ўключае творы для сімфанічнага аркестра, інструментальныя п’есы, рамансы, вакальныя цыклы, а таксама артыкулы і рэцэнзіі. Але знакамітым Кальман стаў менавіта дзякуючы сваім дзіўным аперэтам. Іх яркія, іскрыстыя любоўю да жыцця мелодыі, маментальна запаміналіся і напаўнялі душы слухачоў радасцю і аптымізмам.
Кампазітар быў прымхлівы і стараўся даваць сваім аперэтам толькі жаночыя назвы. Што ж, можна заўважыць, лёс яго твораў насамрэч складваецца ўдачна, – яны сталі сусветным здабыткам і асацыююцца з венгерскім характарам. "Марыца" – здаецца, самая "венгерская" аперэта Кальмана і здольна выклікаць захапленне нават у самага дбайнага знатака аперэтачнай класікі. Створаная сто гадоў таму і ўпершыню паказаная на сцэне венская тэатра Ан дэр Він 28 лютага 1924 года, яна адразу ж заняла месца аднаго з лепшых твораў кампазітара.
Праз 10 год ў рэпертуар Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра вяртаецца аперэта Імрэ Кальмана "Марыца". Раней гэта аперэта ставілася ў тэатры ў 1975 і 1992 гадах.
Над новай пастаноўкай "Марыцы" працуюць рэжысёр-пастаноўшчык – народны артыст Расіі Юрый Лапцеў, знаёмы нашаму гледачу па пастаноўцы аперэты "Герцагіня з Чыкага", дырыжор-пастаноўшчык – лаўрэат міжнароднага конкурса, галоўны дырыжор тэатра Юрый Галяс, дырыжор – лаўрэат міжнародных конкурсаў Мікалай Макарэвіч, балетмейстар-пастаноўшчык – галоўны балетмейстар балета аперэты і мюзікла Алена Дмітрыева-Лаўрыновіч, мастак-пастаноўшчык – галоўны мастак тэатра Андрэй Меранкоў і мастак па касцюмам – Ілля Падкапаеў.
У спектакле будуць удзельнічаць народная артыстка Беларусі Маргарыта АЛЕКСАНДРОВІЧ, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Віктар ЦЫРКУНОВІЧ, лаўрэаты міжнародных конкурсаў Яўгенія КРОХІНА, Вольга ЖАЛЕЗКАЯ, Сяргей СПРУЦЬ, Яўген ЕРМАКОЎ, Кацярына СТАНКЕВІЧ, Вікторыя ЖБАНКОВА-СТРЫГАНКОВА, Наталля ДЗЯМЕНЦЬЕВА, дыпламант міжнародных конкурсаў Арцём ХАМІЧОНАК, салісты тэатра Ілля САВАНЕЎСКІ, Наталля ЧАБЁЛКА, Яўген ДАЛІДОВІЧ, Міхаіл АНДРЭЕЎ, Пётр ЛЕЎКАВЕЦ, Валянцін КРЫЎЧЫК, Ігар БАСАК і іншыя.
Старадаўні двор, дзе гучаць цыганскія песні і жыццё ідзе мерна і павольна, стаў месцам сустрэчы двух людзей, празначаных адзін для аднаго. Каб спалучыць свае лёсы, маладой багатай графіне Марыцэ і кіраўніку яе дваром Тасіла прыйдзецца пераадолець саслоўныя адрозненні і канфлікт, выкліканыя сутыкненнем іх моцных характараў...
Запрашаем на прэм’еру аперэты Імрэ Кальмана "Марыца" 29 і 30 мая 2025 года!
Білеты:
29 мая у 19.00
30 мая у 19.00
тэл.: (017) 275-81-26
220030, г. Мінск, вул. Мяснікова, 44
Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі № 100744263 ад 18 лютага 2009 г., УНП 100744263
Выключныя правы на матэрыялы, размешчаныя на Інтэрнэт-сайце Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра (musicaltheatre.by), у адпаведнасці з заканадаўствам аб аўтарскім праве і сумежных правах Рэспублікі Беларусь, належаць Установе "Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь "Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр" і не падлягаюць выкарыстанню ў якой бы там не было форме без пісьмовага дазволу праваўладальніка. Па пытаннях выкарыстання матэрыялаў, размешчаных на сайце, звяртацца на e-mail: belmustheatre@gmail.com