Набыццё білетаў online праз сайт тэатра прадугледжвае чатыры этапы:
Увага! Білеты, забраніраваныя праз Інтэрнэт (сайты білетных аператараў і сэрвіс tce.by), выкупіць у кассе тэатра нельга.
Для пераходу на старонку сістэмы online-браніравання білетаў націсніце на піктаграму "Купіць білет online" на любой са старонак сайта Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра.
1. Рэгістрацыя
Усе карыстальнікі, што зарэгістраваліся на сайце могуць уваходзіць у сістэму пад сваім лагінам і паролем (далей аўтарызавацца).
У якасці лагіна выкарыстоўваецца адрас электроннай пошты.
Увага! Тыя, хто раней быў зарэгістраваны ў старой сістэме браніравання, могуць скарыстацца функцыяй аднаўлення пароля.
Для новых карыстальнікаў трэба здзейсніць працэдуру рэгістрацыі . Для гэтага націснуць на пункт "Регистрация..." у меню "Вход в систему".
Запоўніць усе палі формы рэгастрацыі, прачытаць умовы рэгістрацыі, і паставіць галачку, калі згодныя з імі. Пасля гэтага націснуць кнопку "Зарегистрироваться".
Калі рэгістрацыя прайшла паспяхова, то сістэма вернецца на схему залы.
2. Браніраванне білетаў
З дапамогай формы пошуку атрымаць спіс мерапрыемстваў і клікнуць па назве таго, што цікавіць.
На схеме залы клікам мышы пазначыць выбраныя месцы, што даступныя для браніравання (колькасць білетаў на адзін заказ абмежаваная – для фізічных асобаў не больш за 5 білетаў на адзін заказ).
У акне "Корзина покупателя" адлюстроўваецца спіс выбраных білетаў.
Памылкова выбраныя месцы можна выдаліць паўторным клікам мышы па ім. Таксама можна выдальць увесь спіс, калі націснуць кнопку "Очистить заказ".
Пасля таго, як месцы, якія цікавілі, былі выдалены, трэба націснуць кнопку "Отправить заказ".
Калі браніраванне прайшло паспяхова, то будзе выведзена падрабязная інфармацыя аб гэтым заказе, спосабе і тэрмінах выкупа білетаў (копія заяўкі будзе даслана на e-mail, пададзены пры рэгістрацыі.
Браніраванне білетаў можа адбывацца не пазней за 1 гадзіну да пачатку спектакля.
Неаплачаная бронь анулюецца за 1 гадзіну да пачатку спектакля!
Упраўленне заказамі:
Пасля аўтарызацыі карыстальнік можа бачыць усе свае заказы, калі націсне пункт "Личный кабинет" у меню "Добро пожаловать...".
У табліцы "История заказов" адлюстроўваецца ўвесь пералік заказаў карыстальніка з кароткай інфармацыяй па кожнаму з іх.
Каб даведацца пра падрабязную інфармацыю пра заказ, які цікавіць, трэба клікам мышы выбраць яго з табліцы (інфармацыя будзе паказана ў табліцы "Текущий заказ").
Каб аплаціць або выдаліць заказ, трэба клікам мышы націснуць на аперацыю, якая патрабуецца, у радку "Операции" абранага заказа.
(Увага! Любыя аперацыі з заказамі ў гэтым раздзеле адмяніць нельга!)
3. Аплата білетаў
Аплата ўключае:
- намінальны кошт білета;
- паслугу браніравання;
- паслугу АРІП.
Уважліва вывучыце свой заказ. Рэкамендуем раздрукаваць тэкст вашага заказу.
Існуе некалькі варыянтаў аплаты.
1. Пасля афармлоення заказа неабходна націснуць кнопку "Аплаціць картай Visa/МasterCard", пасля ўвесці рэквізиты банкаўскай карты, якія патрабуюцца.
2. Аплату білетаў таксама можна здзейсніць праз сістэму "Разлік" - аўтаматызаваную інфармацыйную сістэму адзінай разліковай і інфармацыйнай прасторы (АРІП), створаную Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь.
Вы можаце выбраць найбольш зручны для вас спосаб аплаты – праз інфакіёскі і банкаматы, а таксама праз сістэмы Інтэрнэт-банкінга, праз плацёжную сістэму WEBPAY, а таксама з дапамогай сістэм электронных грошай.
Падрабязная інфармацыя на сайце raschet.by у раздзеле ПЛАЦЕЛЬШЧЫКАМ .
Пры афармленні плацяжу неабходна выбраць: Система "Расчёт" (ЕРИП) — Билеты, Лотереи — Зрелищные, спортивные мероприятия - Musicaltheatre.by БГАМуз. театр, пасля чаго ўвесці нумар вашага заказа і аформіць плацёж.
Незалежна ад спосабу аплаты, вы атрымліваеце на рукі дакумент, які падцвярджае аплату – папяровы або электронны чэк.
4. Раздрукоўка білетаў
1. Увайсці ў асабісты кабінет карыстальніка (увесці свой, створаны пры рэгістрацыі лагін і пароль)
2. Знайсці нумар аплачанага заказа, увайсці туды і націснуць кнопку "Напечатать билет".
Увага! Кнопку "Печать билетов" можна націснуць толькі адзін раз!
ЗВАРОТ УВАХОДНЫХ БІЛЕТАЎ, У ТЫМ ЛІКУ БІЛЕТАЎ, ШТО НАБЫТЫЯ ОНЛАЙН (ЭЛЕКТРОННЫ БІЛЕТ)
Набыць білеты вы можаце:
- у касе тэатра
білетная каса знаходзіцца ў будынку тэатра па адрасе г. Мінск, вул. Мяснікова, 44
тэл./факс: (017) 275-81-26
час работы касы:
штодзённа з 9.00 да 21.00
перапынак з 14.30 да 15.00
без выхадных (акрамя дзяржаўных святаў)
- калектыўныя заяўкі (наяўны і безнаяўны разлік) прымаюцца ў аддзеле рэалізацыі білетаў. Звяртацца па тэл.:
- (017) 301-98-42, тэл./факс (017) 238-50-21
e-mail:bilet_muz@mail.ru
(з 10.00 да 19.00, акрамя суботы і нядзелі).
- таксама набыць білеты ў наш тэатр вы можаце ў касах і на сайтах білетных аператараў:
kvitki.by
kupalauski.by (афиша города)
ticketpro.by
bezkassira.by
Увага! Дзецям да трох гадоў білет не патрабуецца.
тэл.: (017) 275-81-26
220030, г. Мінск, вул. Мяснікова, 44
Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі № 100744263 ад 18 лютага 2009 г., УНП 100744263
Выключныя правы на матэрыялы, размешчаныя на Інтэрнэт-сайце Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра (musicaltheatre.by), у адпаведнасці з заканадаўствам аб аўтарскім праве і сумежных правах Рэспублікі Беларусь, належаць Установе "Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь "Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр" і не падлягаюць выкарыстанню ў якой бы там не было форме без пісьмовага дазволу праваўладальніка. Па пытаннях выкарыстання матэрыялаў, размешчаных на сайце, звяртацца на e-mail: belmustheatre@gmail.com