Галоўная \ Інфармацыя \ Памятка для інвалідаў

Памятка для інвалідаў

Памятка для інвалідаў па пытаннях атрымання паслуг і дапамогі з боку персанала

Паважаныя наведвальнікі Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра!

Прапануем вам азнаёміцца з інфармацыяй аб парадку забеспячэння доступу ў будынак нашага тэатра інвалідам і іншым маламабільным грамадзянам, аб асаблівасцях аказання паслуг і аб дадатковай дапамозе з боку персанала тэатра. 

Наш тэатр мае наступнае абсталяванне, што забяспечвае доступ на аб’ект маламабільным грамадзянам:

1. Пад’ёмную прыладу з вертыкальным перасоўваннем (асобны ўваход у глядельную залу).

2. Пандус стацыянарны (каля асобнага ўваходу).

3. Абсталяванае санітарна-гігіенічнае памяшканне.

4. Вызначаныя месцы ў глядзельнай зале для крэсла-каляскі (Бенуар 2).

bezbarernaya_sreda_1 bezbarernaya_sreda_2 vid_na_scenu_1
vid_na_scenu_2 shema_proezda pandus_i_podyemnik

Неабходная дадатковая дапамога аказваецца сіламі супрацоўнікаў тэатра. Для выкліку супрацоўнікаў карыстайцеся тэлефонам. Нумар для выкліку (017) 326-92-54 (адміністратар).
Паслугі на даму і ў дыстанцыйным фармаце тэатрам не аказваюцца.

Па пытаннях забеспячэння даступнасці тэатра і памяшканняў, паслугах, якія атрымліваюцца, можна звяртацца:

• Тэлефон (017) 326-92-54 (адміністратар)
• Электронная пошта ceomustheatre@gmail.com

Просім вас паведамляць персаналу загадзя аб наведваннях тэатра, якія плануюцца.
Каса тэатра: (017) 275-81-26