Галоўная/Інфармацыя/Правілы наведвання тэатра

Правілы наведвання тэатра

РЭПЕРТУАР
ПАДПІСАЦЦА НА РАССЫЛКУ:
это поле обязательно для заполнения
Імя:*
это поле обязательно для заполнения
Прозвішча:*
это поле обязательно для заполнения
Электронная пошта:*
Спасибо! Форма отправлена

ПРАВІЛЫ
Наведвання ўстановы "Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь "Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр"

АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

  1. Дадзеныя правілы распрацаваныя ў адпаведнасці з патрабаваннямі Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры ад 20.07.2016г. №413-3 і іншымі нарматыўна-прававымі актамі.
  2. Дадзеныя Правілы рэгулююць адносіны паміж гледачамі і ўстановай "Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр" (далей – тэатр) і з’яўляюцца складнікам пагаднення пры набыцці уваходных білетаў на спектаклі і іншыя культурна-відовішчныя мерапрыемствы, што праводзяцца тэатрам (далей – мерапрыемствы).
  3. Адміністрацыя тэатра пакідае за сабой права на замену аднаго культурна-відовішчнага мерапрыемства (канцэрта, спектакля) іншым.   
  4. Адміністрацыя тэатра мае права адмовіцца ад правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства не пазней чым за адзін каляндарны дзень да яго правядзення. 

АСНОЎНЫЯ ПРАВІЛЫ

  1. Наведванне мерапрыемстваў, што праводзіць тэатр, здзяйсняецца толькі пры наяўнасці ў грамадзяніна ўваходнага білета або іншага дакумента, што дае права на наведванне мерапрыемства (запрашальны білет), які прад’яўляецца адміністратару пры ўваходзе ў глядацкі комплекс.
  2. Уваходныя білеты сапраўдныя на дату і час пазначаныя ў іх. 
  3. Білет з выпраўленнямі лічыцца несапраўдным.
  4. Непаўналетнія гледачы ва ўзросце да 16 гадоў наведваюць мерапрыемствы згодна з указанай узроставай катэгорыяй у суправаджэнні дарослых пры наяўнасці уваходнага білета.
  5. Ветэраны і інваліды ўсіх катэгорый  маюць права на набыццё білетаў па-за чаргой.  
  6. Пры набыцці білетаў для інвалідаў-калясачнікаў неабходна інфармаваць  аб гэтым касіраў або адміністратараў тэатра.
  7. Адміністрацыя тэатра не нясе адказнасці за сапраўднасць білетаў, што набываліся з рук.
  8. Гледачы, якія спазніліся, да першага антракта павінны займаць вольныя месцы ў глядзельнай зале, якія прапануюцца адміністратарам тэатра не залежна ад месцаў, пазначаных ва ўваходных білетах. 
  9. Пад час наведвання тэатра гледачы абавязаны беражліва адносіцца да маёмасці тэатра, захоўваць грамадскі парадак і правілы супрацьпажарнай бяспекі.
  10. У выпадку выяўлення ў памяшканнях тэатра пакінутых рэчаў, пра знаходку неабходна тэрмінова паведаміць любому прадстаўніку адміністрацыі або аховы тэатра. Браць у рукі, адкрываць, ссоўваць з месца выяленыя рэчы забараняецца. 
  11. Гледачы павінны захоўваць грамадскі парадак і выконваць усе законныя патрабаванні прадстаўнікоў адміністрацыі або аховы тэатра, а таксама супрацоўнікаў органаў унутраных спраў, якія выконваюць абавязкі па ахове грамадскага парадка.
  12. Адміністрацыя тэатра мае права спыніць правядзенне культурна-відовішчнага мерапрыемства ў выпадку ўзнікнення небяспекі для жыцця і здароўя грамадзян, прычынення шкоды маёмасці.
  13. Фота і відэаздымкі адбываюцца па папярэдняму ўзгадненню з адміністрацыяй тэатра.
  14. Наведванне тэатра з жывёламі забаронена.
  15. Пад час правядзення мерапрыемстваў тэатра гледачам забараняецца:
    - знаходзіцца ў стане, выкліканым ужываннем наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх аналагаў, таксічных або адурманьваючых рэчываў;
    - мець пры сабе і (або) выкарыстоўваць прадметы і рэчы, якія забаронены да праносу  на культурна-відовішчныя мерапрыемствы;
    - распіваць алкагольныя, слабаалкагольныя напоі, піва ў месцах, не прадугледжаных для гэтага;
    - ужываць наркатычныя рэчыва, псіхатропныя прэпараты, іх аналагі, таксічныя або іншыя адурманьваючыя рэчыва;
    - курыць у месцах, не прызначаных для гэтага;
    - ажыццяўляць прапаганду вайны, экстрэмісцкай дзейнасці, гвалту, жорсткасці і парнаграфіі, у тым ліку з выкарыстаннем плакатаў, транспарантаў або іншых сродкаў;
    - ствараць пагрозу грамадскай бяспецы, жыццю і здароўю грамадзян.
  16. У глядзельнай зале забараняецца:
    - перасоўванне па глядзельнай зале пад час мерапрыемства, за выключэннем надзвычайных сітуацый санітарнага або медыцынскага характару, або звязаных з эвакуацыяй гледачоў;
    - карыстацца мабільнай сувяззю пад час мерапрыемстваў;
    - знаходзіцца ў верхняй і спартовай вопратцы;
    - ужыванне ежы і напояў;
    - мець пры сабе вялікія сумкі, буйнагабарытныя прадметы.

ЗВАРОТ УВАХОДНЫХ БІЛЕТАЎ, У ТЫМ ЛІКУ БІЛЕТАЎ, НАБЫТЫХ ОНЛАЙН (ЭЛЕКТРОННЫ БІЛЕТ)

  1. Білеты не падлягаюць абмену.
  2. Наяўнасць чэка пры звароце білетаў абавязковая.
  3. Па пытаннях звароту ўваходных білетаў, аплочаных юрыдычнымі асобамі па безнаяўнаму разліку  і атрыманых па таварнай накладной, трэба звяртацца ў аддзел рэалізацыі білетаў. 
  4. Уваходныя білеты могуць быць вернутыя  па ініцыятыве грамадзяніна, юрыдычнай асобы не пазней чым за адзін каляндарны дзень да дня правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства. Пры гэтым грамадзяніну або юрыдычнай асобе, якія вярнулі ўваходны білет, кампенсуецца 75 % кошту уваходнага білета. 
  5. У выніку адмены, змянення аб’яўленых часу (тэрмінаў) і (або) месца культурна-відовішчнага мерапрыемства, замены яго іншым:
    - грамадзянін мае права наведаць гэта культурна-відовішчнае мерапрыемства на падставе уваходнага білета, які ёсць у наяўнасці (за выключэнне выпадка адмены культурна-відовішчнага мерапрыемства);
    - грамадзянін, юрыдычная асоба маюць права вярнуць уваходны білет і атрымаць грашовую кампенсацыю кошту уваходнага білета ў поўным аб’ёме. 
  6. Камісія пры аплаце і кошт дадатковых паслуг звароту не падлягае, бо паслуга па продажы ўваходных білетаў у любым выпадку лічыцца аказанай. 
  7. Пры набыцці ўваходных білетаў у білетных аператараў, правілы звароту білетаў трэба ўдакладняць у касах і на сайтах білетных аператараў.

З усімі пытаннямі і пажаданнямі, якія ўзніклі пад час наведвання тэатра, вы можаце звярнуцца ў кабінет адміністратара або па тэлефоне  (017) 326-92-54, або запоўніць форму электроннага звароту ў раздзеле "Звязацца з намі" на сайце тэатра http://bel.musicaltheatre.by/.

ПРАВІЛЫ
карыстання гардэробам
Установы "Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь "Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр"

Дадзеныя Правілы  рэгулююць  адносіны, звязаныя з прыняццем рэчаў на захаванне ў гардэроб, забеспячэнне захаванасці прынятых на захаванне рэчаў і са зваротам рэчаў з гардэроба. 

  1. Гардэроб пачынае працу за 1 гадзіну да афіцыйна аб’яўленага часу пачатку спектакля, канцэрта, іншага мерапрыемства, што праводзіцца тэатрам. 
  2. Гардэроб тэатра прызначаны для захоўвання верхняга адзення гледачоў на час  правядзення мерапрыемства. Уваходзіць староннім асобам у гардэроб забаронена. 
  3. Рэчы ў гардэроб прымаюцца толькі ў чыстым выглядзе. Для зручнасці гледачоў у гардэроб тэатра прымаюцца парасоны (толькі тыя, што маюць спецыяную пятлю), поліэтыленавыя пакеты, абутак у пакетах, галаўныя ўборы, дарожныя сумкі і дыпламаты (пры прад’яўленні змешчанага), буйнагабарытныя рэчы і цяжкія сумкі.
  4. Ручная паклажа, за выключэннем дробных асабістых рэчаў, здаецца ў камеры захоўвання гардэроба тэатра. Жаночыя сумачкі, партфелі і іншыя асабістыя рэчы, які дазволена ўносіць у тэатр, па патрабаванні супрацоўнікаў аховы неабходна прад’явіць у раскрытым выглядзе. 
  5. Работнікі гардэроба не нясуць адказнасці за маёмасць (грошы, дакументы, тэлефоны, ключы і да т.п.), пакінутыя ў кішэнях верхняй вопраткі.
  6. На захаванне не прымаюцца грошы, каштоўныя рэчы, ключы, мабільныя ттэлефоны і жаночыя сумачкі, мужчынскія партманэ і інш.
  7. Прыняцце рэчаў на захаванне засведчваецца выдачай намярнога жэтона. Работнік гардэроба не абавязаны спраўджваць правы прад’яўніка жэтона на атрыманне рэчы.
  8. Работнік гардэроба павінен забяспечыць захаванне рэчаў у адпаведнасці з супрацьпажарнымі, санітарнымі нормамі і іншымі нарматыўна-прававымі актамі.
  9. У выпадку страты намярнога жэтона асобай, што здала рэчы на захаванне, зварот рэчаў можа быць здзйснены толькі пасля заканчэння работы гардэроба.
  10. Работнік гардэроба мае права без згоды асобы, што здала рэчы на захоўванне, у выпадку небяспекі страты, пашкоджання рэчаў змяніць спосаб, месца захоўвання і іншыя ўмовы, не чакаючы згоды асобы, якая здала рэчы на захоўванне.

тэл.: (017) 275-81-26

220030, г. Мінск, вул. Мяснікова, 44

Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі № 100744263 ад 18 лютага 2009 г., УНП 100744263

Выключныя правы на матэрыялы, размешчаныя на Інтэрнэт-сайце Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра (musicaltheatre.by), у адпаведнасці з заканадаўствам аб аўтарскім праве і сумежных правах Рэспублікі Беларусь, належаць Установе "Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь "Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр" і не падлягаюць выкарыстанню ў якой бы там не было форме без пісьмовага дазволу праваўладальніка. Па пытаннях выкарыстання матэрыялаў, размешчаных на сайце, звяртацца на e-mail: belmustheatre@gmail.com

Мы ў сацыяльных сетках: