« Назад ДРУГОЕ НАРАДЖЭННЕ "ХАЛОПКІ"
Прэм'ера музычнага спектакля "Халопка" кампазітара Мікалая Стрэльнікава адбылася ў Беларускім тэатры музычнай камедыі.
У аперэты незвычайны лёс. Нарадзіўшыся са спроб падагнаць пад "савецкую рэчаіснасць" вядомую "Прынцэсу цырка" Імрэ Кальмана, – "Халопка", як п'еса з рускага жыцця XVIII стагоддзя, з новай музыкай не была цалкам рэалізавана нават у першай пастаноўцы ў 1929 годзе. За гады ж сцэнічнага жыцця яна перанесла 9 рэдакцый. Ствараючы спектакль, беларускія пастаноўшчыкі пастараліся "ачысціць" драматургію і музычны матэрыял ад шматлікіх перапрацовак. Вяртанне да чарнавога варыянта клавіра Стрэльнікава, адраджэнне многіх музычных нумароў, на думку аўтара спектакля, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі Вячаслава Цюпы, – дапамагло расставіць у вядомым і любімым творы новыя акцэнты, паўней раскрыць задуму аўтара, багацце музычных формаў. Застаецца спадзявацца, што адроджаную на мінскай сцэне "Халолку" чакае доўгае і шчаслівае жыццё.
|
тэл.: (017) 275-81-26
220030, г. Мінск, вул. Мяснікова, 44
Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі № 100744263 ад 18 лютага 2009 г., УНП 100744263
Выключныя правы на матэрыялы, размешчаныя на Інтэрнэт-сайце Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра (musicaltheatre.by), у адпаведнасці з заканадаўствам аб аўтарскім праве і сумежных правах Рэспублікі Беларусь, належаць Установе "Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь "Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр" і не падлягаюць выкарыстанню ў якой бы там не было форме без пісьмовага дазволу праваўладальніка. Па пытаннях выкарыстання матэрыялаў, размешчаных на сайце, звяртацца на e-mail: belmustheatre@gmail.com