« Назад ДЗІЎНАЯ "ДАРАТЭЯ"
Хто б мог падумаць, што з найвядомейшай, тысячу раз бачанай і чутай камедыі Ц. Хрэннікава "Даратэя", увасобленай у вядомым тэлефільме "Дуэнья" і напісанай па меншай меры гадоў 40 таму назад, можна зрабіць такое бліскучае тэатральнае відовішча! Напэўна, і самі ўдзельнікі спектакля не чакалі такога выдатнага выніку сваёй працы – такога ашаламляльнага поспеху як у гледачоў, так і ў крытыкаў. Шчыра кажучы, я не прыпомню падобнага аднадушша ў ацэнках. "Даратэю" прынялі ўсе і, як кажуць, "на ўра". Выдатна спрацавалі і рэжысёр Б. Лагода, і мастак Я. Ждан, і балетмайстар Н. Дзячэнка, і хормайстар С. Пятрова. Ну а дырыжор А. Сасноўскі, апрануты ў сурдут і трохвуголку, і ўвогуле робіцца адным з герояў спектакля. Гэта ён, каварны, на пачатку 2-й дзеі выстаўляе на парапет аркестравай ямы дзве цалюткія бутэлькі сапраўднай гарэлкі, а паслужлівыя "кабальера" тут жа разліваюць яе гледачам, – так па волі дона Джэрома (А. Касцецкі) святкуецца вяселле ягонай дачкі Інэсы. В. БРЫЛОН. |
тэл.: (017) 275-81-26
220030, г. Мінск, вул. Мяснікова, 44
Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі № 100744263 ад 18 лютага 2009 г., УНП 100744263
Выключныя правы на матэрыялы, размешчаныя на Інтэрнэт-сайце Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра (musicaltheatre.by), у адпаведнасці з заканадаўствам аб аўтарскім праве і сумежных правах Рэспублікі Беларусь, належаць Установе "Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь "Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр" і не падлягаюць выкарыстанню ў якой бы там не было форме без пісьмовага дазволу праваўладальніка. Па пытаннях выкарыстання матэрыялаў, размешчаных на сайце, звяртацца на e-mail: belmustheatre@gmail.com