« НазадКАЛЯДЫ Ў ПАРЫЖЫ
Ідэя каляднага канцэрта з твораў французскіх кампазітараў узнікла ў канцэртмайстра Алены Аляксеевай, выкладчыцы БДАМ. Да ўдзелу яна запрасіла сваіх студэнтаў, будучых канцэртмайстраў, а таксама прафесійных артыстаў, якія выканалі надзвычай цікавыя музычныя творы Шарля-Мары Відора, Клода Дэбюсі, Дарыюса Міё, Франсіса Пуленка, Марыса Равеля, Каміла Сен-Санса і Эрнеста Шасона. У праграму вечара ўвайшлі як інструментальныя, так і вакальныя творы. Маленькія музычныя замалёўкі з жыцця сталіцы кахання былі падабраны з вялікай любоўю і дапаўняліся спецыяльным відэа-шэрагам. А паэтычнае слова гучала не толькі ў спевах, але і з вуснаў тых, хто звычайна выконвае маўклівую ролю: у гэты святочны вечар "абавязкі" канферансье ўзялі на сябе канцэртмайстры. Чароўная лірыка пра калядны Парыж аўтарства амаль не вядомых шырокай публіцы паэтаў стала дзівосным аздабленнем канцэртнай праграмы і стварыла настрой, у якім незвычайным чынам спалучыліся лёгкая шчымлівая журба і хвалюючае прадчуванне святочных цудаў.
Вольга ДОЎГАЯ. |
тэл.: (017) 275-81-26
220030, г. Мінск, вул. Мяснікова, 44
Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі № 100744263 ад 18 лютага 2009 г., УНП 100744263
Выключныя правы на матэрыялы, размешчаныя на Інтэрнэт-сайце Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра (musicaltheatre.by), у адпаведнасці з заканадаўствам аб аўтарскім праве і сумежных правах Рэспублікі Беларусь, належаць Установе "Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь "Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр" і не падлягаюць выкарыстанню ў якой бы там не было форме без пісьмовага дазволу праваўладальніка. Па пытаннях выкарыстання матэрыялаў, размешчаных на сайце, звяртацца на e-mail: belmustheatre@gmail.com