« Назад"…ЛАСТАЎКА" ВЯРНУЛАСЯ!З 2 па 4 мая 35 вакалістаў з розных куткоў Беларусі збяруцца на Адкрыты конкурс маладых выканаўцаў імя Станіслава Манюшкі “Убельская ластаўка”. Узнагароджанне пераможцаў і фінальны гала-канцэрт пройдуць у горадзе Чэрвені, непадалёк ад якога і нарадзіўся наш вялікі класік. Конкурс "Убельская ластаўка", які традыцыйна збірае навучэнцаў музычных вучылішчаў і каледжаў, а таксама ВНУ культуры і мастацтваў, мае багатую гісторыю. Але на пэўным этапе ён быў прыпынены. Яго аднаўленнем мы абавязаны ўпраўленню культуры Мінаблвыканкама, Беларускаму дзяржаўнаму акадэмічнаму музычнаму тэатру, дзе пройдуць другі і трэці туры, ды калектыву "Беларуская капэла", кіраўнік якой Віктар Скорабагатаў і раней быў адным з ініцыятараў такога "конкурснага" ўшанавання памяці Манюшкі. Першы адборачны тур конкурсу ўжо адбыўся. У лютым — сакавіку музычныя навучальныя ўстановы Беларусі праводзілі праслухоўванні патэнцыйных удзельнікаў. Цяпер канкурсанты ўносяць апошнія дэталі ў свае выкананні старадаўняй арыі і беларускай народнай песні, якія трэба выконваць на другім туры, а таксама ў рамансы і песні Станіслава Манюшкі, што абавязкова павінны быць уключаны ў праграму выступлення на трэцім туры. Невыпадкова акрамя лаўрэацкіх прэмій на конкурсе прадугледжаны прызы за лепшае выкананне твора Манюшкі і беларускай народнай песні. Журы ўзначальвае заслужаны артыст Беларусі, прафесар Віктар Скорабагатаў. Н.Б. |
тэл.: (017) 275-81-26
220030, г. Мінск, вул. Мяснікова, 44
Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі № 100744263 ад 18 лютага 2009 г., УНП 100744263
Выключныя правы на матэрыялы, размешчаныя на Інтэрнэт-сайце Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра (musicaltheatre.by), у адпаведнасці з заканадаўствам аб аўтарскім праве і сумежных правах Рэспублікі Беларусь, належаць Установе "Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь "Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр" і не падлягаюць выкарыстанню ў якой бы там не было форме без пісьмовага дазволу праваўладальніка. Па пытаннях выкарыстання матэрыялаў, размешчаных на сайце, звяртацца на e-mail: belmustheatre@gmail.com