« НазадМУЗТРАГЕДЫЯ ПРА ЭЛЕКТРЫФІКАЦЫЮ
— Фірма, якая выйграла тэндар, — каменціруе сітуацыю дырэктар тэатра Аляксандр Яўгенавіч Пятровіч, — праігнаравала графік рамонтных работ, да таго ж, растраціла выдаткаваны тэатрам аванс. Таму ў нас зрываюцца ўсе планы, акрамя хіба выязных мерапрыемстваў. Так, 15 верасня хор, аркестр і салісты ўдзельнічаюць у святкаванні 605-годдзя Сынкавіцкай царквы. А вось рэпетыцыйны графік і прэм'ерныя паказы — пакуль толькі ў марах: ні пра што з запланаванага сёння немагчыма казаць упэўнена… Сярод планаў, між іншым, былі не толькі шырока агучаныя назвы будучых пастановак. Улетку на гэтай сцэне ўдала дэбютаваў Тэатр танца на пілоне, які заснавала і нязменна ўзначальвае былая салістка тамтэйшай балетнай трупы Вольга Рэпіна — выхаванка прафесара Валянціна Елізар'ева па класе харэаграфіі. Праграма складалася з кампазіцый паводле фрагментаў лепшых сусветных мюзіклаў, у паказе ўдзельнічалі таксама артысты Музычнага тэатра і цыркавога шоу "Крэсіва". Відовішча прыцягнула не толькі незвычайнасцю, але і магчымымі далейшымі перспектывамі. "Пілонныя" пілатажы, што спалучаюць спартыўную акрабатыку, сучасную харэаграфію ды цыркавое мастацтва, маглі б упрыгожваць пастаноўкі мюзіклаў. Цікавым быў бы і цэласны спектакль, заснаваны на сінтэзе мастацтваў, бо прадэманстраваныя мініяцюры выявілі не толькі гімнастычныя, але і ўласна акцёрскія здольнасці ўдзельнікаў, якія, дарэчы, займаюцца танцам на пілоне ў вольны ад асноўнай працы час. — Сярод выхаванцаў школы, што я ўзначальваю, — кажа Вольга Рэпіна, — ёсць і бухгалтары, і прадстаўнікі іншых, зусім не спартыўна-харэаграфічных, прафесій. Але ўсе яны апантаныя тым, чым займаюцца. Мне ж, у сваю чаргу, хацелася б пайсці далей і паставіць цэласны балет на пілоне. Гэтае новае мастацтва, ужо шырока запатрабаванае ў замежжы, у нас яшчэ толькі пачынае сваё развіццё. І вельмі прыемна, што кіраўніцтва Музычнага тэатра так хутка адгукаецца на ўсе сусветныя навінкі. Чарговая праграма планавалася на снежань, але з цяперашнім "электрастановішчам" усё застаецца, на жаль, пад вялікім пытаннем. Н.Б. На здымку: фрагмент з выступлення тэатра. |
тэл.: (017) 275-81-26
220030, г. Мінск, вул. Мяснікова, 44
Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі № 100744263 ад 18 лютага 2009 г., УНП 100744263
Выключныя правы на матэрыялы, размешчаныя на Інтэрнэт-сайце Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра (musicaltheatre.by), у адпаведнасці з заканадаўствам аб аўтарскім праве і сумежных правах Рэспублікі Беларусь, належаць Установе "Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь "Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр" і не падлягаюць выкарыстанню ў якой бы там не было форме без пісьмовага дазволу праваўладальніка. Па пытаннях выкарыстання матэрыялаў, размешчаных на сайце, звяртацца на e-mail: belmustheatre@gmail.com