12 і 13 красавіка 2025 года ў Беларускім дзяржаўным акадэмічным музычным тэатры адбудзецца прэм’ера балета ў 2-х дзеях "Купалле". Над новым балетным спектаклем тэатра працуюць кампазітар Елізавета Лобан, харэограф-пастаноўшчык – галоўны балетмайстар трупы класічнага балета, лаўрэат міжнародных конкурсаў і Нацыянальнай тэатральнай прэміі – Сяргей Мікель, дырыжор-пастаноўшчык – Марына Траццякова, дырыжор – лаўрэат міжнародных конкурсаў, галоўны дырыжор тэатра – Юрый Галяс, мастак-пастаноўшчык (сцэнаграфія) – Яўген Ермаловіч і мастак-пастаноўшчык (касцюмы) – Ілля Падкапаеў.
Купалле – час, калі вымысел і рэальнасць пераплятаюцца ў адзінае цэлае, калі з вялікім жаданнем верыцца ў цуды, і можна адправіцца на пошукі прыгод. Прымаць удзел ў гэтым свяце – значыць дакрануцца да старонак нашай багатай гісторыі, адчуць сваю прыналежнасць да старажытных каранёў.
Магічныя абрады і рытуалы Купалля ўзніклі яшчэ ў язычны час. "Купала" азначала "сярдзітае", "гарачае", "ускіпаючае гневам", "раз'юшанае" – менавіта так продкі ўяўлялі сонца і яго цудадзейную сілу.
Кожная частка балета будзе распавядаць пра розныя стыхіі, пра узаемаадносіны чалавека і прыроды, рытуалы, сімволіку, магію і цуд купальскай ночы.
Наш новы балет – аднаўленне старадаўней традыцыі. Вяртанне да каранёў. Адлюстраванне першабытных рытуальных містэрый.
Адна з галоўных цэляў спектакля – дакрануцца да самых глыбокіх слаёў і сэнсаў, якія нашы продкі закладвалі ў святкаванне Купалля. Адмаўленне ад дзіцячай казачнасці, якая назойліва інтэрпрэтуецца ў сучасным мастацтве.
Балет "Купалле" – гэта і зварот да псіхалагічнай, прыроднай магіі і сімволіцы, спроба ўзнавіць рытуал і яго асноўны сэнс, перадаць адносіны чалавека да язычнага свята ў яго першапачатковым складзе, адмаўленне ад умоўных рамак і стэрэатыпаў, ахутваючых сакральную ноч.
Балет будзе насычаны рознымі міфалагічнымі істотамі, у ім будуць і Неўры, і міфічныя істоты, увасабляючыя вобразы Вады, Агню і Зямлі.
Білеты:
12 красавіка 2025
13 красавіка 2025
тэл.: (017) 275-81-26
220030, г. Мінск, вул. Мяснікова, 44
Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі № 100744263 ад 18 лютага 2009 г., УНП 100744263
Выключныя правы на матэрыялы, размешчаныя на Інтэрнэт-сайце Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра (musicaltheatre.by), у адпаведнасці з заканадаўствам аб аўтарскім праве і сумежных правах Рэспублікі Беларусь, належаць Установе "Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь "Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр" і не падлягаюць выкарыстанню ў якой бы там не было форме без пісьмовага дазволу праваўладальніка. Па пытаннях выкарыстання матэрыялаў, размешчаных на сайце, звяртацца на e-mail: belmustheatre@gmail.com