Галоўная/Пресса/Не толькі дзеля смеху... (1989 г., Вечерний Минск)

Не толькі дзеля смеху... (1989 г., Вечерний Минск)

ПАДПІСАЦЦА НА РАССЫЛКУ:
это поле обязательно для заполнения
Імя:*
это поле обязательно для заполнения
Прозвішча:*
это поле обязательно для заполнения
Электронная пошта:*
Спасибо! Форма отправлена
« Назад

НЕ ТОЛЬКІ ДЗЕЛЯ СМЕХУ

Яму пашанцавала: ён прайшоў добрую школу ў Дзяржаўным інстытуце тэатральнага мастацтва. У яго сценах ён кантактаваў з такімі майстрамі, як народныя артысты СССР Рубен Сіманаў, Леў Свердлін, якія былі мастацкімі кіраўнікамі яго курса. Як дарагую памяць пра тыя гады захоўвае заслужаны артыст РСФСР Аляксей Кузьмін фатаграфію Л. Свердліна з даравальным надпісам: "Майму любімаму вучню... з пажаданнем вялікіх поспехаў...". Да будучай прафесіі адносіны ў студэнта былі трапяткія і сур'ёзныя.

І вось скончылася вучоба. А. Кузьмін трапіў у Валгаградскі тэатр музычнай камедыі. За гады работы ў ім сыграў увесь "прасцякоўскі" рэпертуар – у аперэтах І. Штрауса, І. Кальмана, Ф. Легара, Р. Фрымля, Ю. Мілюціна, К. Портэра, у музычных спектаклях В. Баснера, Б. Аляксандрава, А. Сандлера і іншых. Калі пакінуў Валгаградскі тэатр А. Кузьмін, зніклі і некаторыя спектаклі – ён адзін ігpаў усіх характарных герояў. Пра той найцікавейшы перыяд у жыцці артыста напамінае альбом каляровых фатаграфій са спектакля "Сільва" ў пастаноўцы Р. Ярона, паказанага тэатрам у 1971 годзе на гастролях у Маскве. Тады А. Кузьмін выконваў ролю Боні. Прыехаўшы дамоў, артыст і атрымаў у падарунак альбом. Захопленыя прыхільнікі назвалі яго "пакарыцелем Масквы".

З таго, што сыграна ў нашым тэатры музкамедыі, увагу гледачоў прыцягвае Леапольд у "Сільве" І. Кальмана. Акцёр, добра адчуваючы прыроду жанра, смела прапануе сваю трактоўку ролі. Яна заснавана на злучэнні лепшых выканаўчых традыцый з сучаснасцю гучання. У гэтай ролі можна прасачыць, як артыст працуе над вобразам. Ён нібыта "дапісвае" яго, перастае быць проста выканаўцам, а становіцца сааўтарам, выкарыстоўваючы мноства камічных выразных сродкаў.

У нядаўняй прэм'еры – вадэвілі "Бяда ад пяшчотнага сэрца" А. Шарамецьева – артыст сыграў ролю Аляксандра. І зноў ён імкнецца не да паўтору аперэтачных штампаў, а ідзе ад жыцця, імкнецца да дакладнасці. Кузьмін вельмі ўважлівы да слова. Ён іграе слова, а не проста гаворыць смешнае. І гэтак дабіваецца стварэння арганічнага вобраза.

У артыста вельмі розныя ролі. Папакода ў "Ночы ў Венецыі" І. Штрауса, Фальк у "Лятучай мышы", барон Зета ў "Вясёлай удаве" Ф. Легара, містэр Эдрыен у "Мільянерцы" Я. Глебава, Сеславін у "Дзянісе Давыдаве" А. Мдзівані, Стэфэнсен у "Пэпі" У. Дашкевіча... І ў кожнай ён імкнецца да пcіхалагізму, нават самая каскадная роля не ператвараецца ў шарж. Артыст перакананы: аперэта не дапускае скідак на ўмоўнасць жанру і патрабуе глыбокага, рэалістычнага тлумачэння сцэнічных акалічнасцей.

І галоўнае, пра што хацелася б сказаць, – пра абаяльнасць, якая ледзь ці не самы вырашальны фактар поспеху акцёра. Абаяльнасць, якая не можа быць кампенсавана ні тэхнікай, няхай і самай дасканалай, ні трэнажом, хаця без яго не абысціся.

Многія героі А. Кузьміна, ледзь з'яўляючыся на сцэне, выклікаюць ажыўленне ў зале. Але не толькі рассмяшыць – мэта акцёра. Ён хоча дапамагчы гледачам лепш зразумець чалавека – яго cілу і слабасць. Зразумець самога сябе...

І. БАРХАТКОВА.
Вечерний Минск. – 1989. – 1 нояб.



тэл.: (017) 275-81-26

220030, г. Мінск, вул. Мяснікова, 44

Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі № 100744263 ад 18 лютага 2009 г., УНП 100744263

Выключныя правы на матэрыялы, размешчаныя на Інтэрнэт-сайце Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра (musicaltheatre.by), у адпаведнасці з заканадаўствам аб аўтарскім праве і сумежных правах Рэспублікі Беларусь, належаць Установе "Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь "Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр" і не падлягаюць выкарыстанню ў якой бы там не было форме без пісьмовага дазволу праваўладальніка. Па пытаннях выкарыстання матэрыялаў, размешчаных на сайце, звяртацца на e-mail: belmustheatre@gmail.com

Мы ў сацыяльных сетках: