Галоўная/Пресса/Паралелі да мюзікла (2012 г., Культура)

Паралелі да мюзікла (2012 г., Культура)

ПАДПІСАЦЦА НА РАССЫЛКУ:
это поле обязательно для заполнения
Імя:*
это поле обязательно для заполнения
Прозвішча:*
это поле обязательно для заполнения
Электронная пошта:*
Спасибо! Форма отправлена
« Назад

ПАРАЛЕЛІ ДА МЮЗІКЛА

12-94aРужовыя мары "…Сіняй пантэры"

У Палацы культуры прафсаюзаў адбылася прэм'ера мюзікла "Таямніца сіняй пантэры" пецярбургскага кампазітара Станіслава Важова. Твор 1983 года, які раней можна было пачуць толькі на грампласцінцы і па расійскім радыё, упершыню паставіў Дзіцячы музычны тэатр "Казка" пад кіраўніцтвам музыканта і спевака Аляксандра Арцем'ева.

"Уверцюрай" да мюзікла стала ўступнае слова пра заснавальніка гэтага тэатра — дырыжора Глеба Аляксандрава, які некалькі гадоў таму пайшоў з жыцця. Тэатру ўжо больш за 20 гадоў, але закладзеныя традыцыі працягваюцца. Адна з іх — зварот да высокапрафесійных, па-мастацку прыцягальных сучасных партытур. "…Пантэра" вылучаецца відавочнымі адсылкамі да джаза, французскіх клавесіністаў, імпрэсіянізму, і многіх іншых старонак сусветнай гісторыі музыкі, захоўваючы адзіны стрыжань аўтарскага почырку, заснаванага на полістылістыцы ХХ стагоддзя.

— І тэатр, і я сама, — распавядае рэжысёр Ганна Маторная, — перагледзелі шмат рознай музыкі. Разглядалі і творы беларускіх кампазітараў. Але знайсці партытуру, якая адпавядала б сучасным патрабаванням і, адначасова, магла б выконвацца дзецьмі, аказалася не так проста…

— Дзеці, — дадае Аляксандр Арцем'еў, — таксама ўдзельнічалі ў адборы. І здзіўлялі нас інтуітыўным спасціжэннем вартасцей таго або іншага твора з боку як сюжэтнай лініі, так і ўласна музычнага стылю…

Над пастаноўкай працавалі два гады — шмат у чым на энтузіязме. Але атрымалася стыльна і цэласна, бо калектыў імгненна падхопліваў і ўвасабляў усе мастацкія ідэі Г.Маторнай. У спектаклі шмат пластыкі, руху (харэограф — Лілія Харламава), не асобных "устаўных" нумароў, а дзейсных ансамблевых і масавых сцэн (хормайстар — Святлана Андыкхоў). Касцюмы пашыла прафесійны дызайнер Валянціна Шарай — маці адной з удзельніц калектыву. Сцэнаграфія амаль цалкам зроблена з дапамогай відэа- і камп'ютарных спецэфектаў (відэамантаж Ганны Нахлупінай). Салістка Музычнага тэатра Ірына Заянчкоўская, якая выкладае дзецям акцёрскае майстэрства, выступіла ў партыі Феі, задуманай рэжысёрам як віртуальны персанаж. Яшчэ адну "дарослую" ролю — Шэрага Караля — выканаў былы выхаванец тэатра, юрыст па прафесіі, Іван Разумаў. Прынца Злюка ўвасобіла "тэатральная дачка", цяпер ужо студэнтка, Яна Дуда.

Дзіцячых сольных партый у спектаклі — таксама тры (мюзікл, дарэчы, быў разлічаны на дарослую трупу). Кожная дзяўчынка — сапраўдная перлінка! Іграюць лёгка — як дыхаюць, абсалютна натуральна пачуваючы сябе Соняй (Каця Баравік), Пантэрай (Даша Шарай), Мышкай (Ксенія Краўчук).

Спектакль хочацца глядзець яшчэ ды яшчэ! Кіраўніцтва тэатра шукае пляцоўкі для новых паказаў: ёсць надзея, што наступным разам "…Пантэра" выйдзе на сцэну Тэатра-студыі кінаакцёра.

Н.Б.
Культура. – 2012. – 28 крас.
http://www.kimpress.by/index.phtml?page=2&id=7329

На здымку: сцэна са спектакля "Таямніца сіняй пантэры".



тэл.: (017) 275-81-26

220030, г. Мінск, вул. Мяснікова, 44

Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі № 100744263 ад 18 лютага 2009 г., УНП 100744263

Выключныя правы на матэрыялы, размешчаныя на Інтэрнэт-сайце Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра (musicaltheatre.by), у адпаведнасці з заканадаўствам аб аўтарскім праве і сумежных правах Рэспублікі Беларусь, належаць Установе "Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь "Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр" і не падлягаюць выкарыстанню ў якой бы там не было форме без пісьмовага дазволу праваўладальніка. Па пытаннях выкарыстання матэрыялаў, размешчаных на сайце, звяртацца на e-mail: belmustheatre@gmail.com

Мы ў сацыяльных сетках: