Галоўная/Пресса/Брава, Несцерка! (1980 г., Мінская праўда)

Брава, Несцерка! (1980 г., Мінская праўда)

ПАДПІСАЦЦА НА РАССЫЛКУ:
это поле обязательно для заполнения
Імя:*
это поле обязательно для заполнения
Прозвішча:*
это поле обязательно для заполнения
Электронная пошта:*
Спасибо! Форма отправлена
« Назад

БРАВА, НЕСЦЕРКА!

У вясёлым кірмашным танцы, з нязменнымі жартамі ўступіў на сцэну Дзяржаўнага тэатра музычнай камедыі БССР Несцерка – вясёлы і безжурботны герой народных паданняў, абаронца слабых і абяздоленых. Сваімі новымі сцэнічнымі пахаджэннямі (з 1940 года аднайменны спектакль па п'есе В. Вольскага ішоў у некалькіх тэатрах рэспублікі) Несцерка на гэты раз абавязаны кампазітару Рыгору Сурусу і лібрэтыстам пісьменнікам Віталю і Артуру Вольскім. Прэм'ера створанай імі народнай музычнай камедыі "Несцерка" з поспехам прайшла ў зале акруговага Дома афіцэраў.

Несцерка не проста жартаўлівы фальклорны персанаж. Гэта ўвасабленне шчодрага на дабрату духа беларускага народа, яго аптымізму, знаходлівасці, пастаяннай гатоўнасці простых людзей прыйсці на дапамогу кожнаму, хто мае патрэбу ў падтрымцы. Іменна такім паказвае гэты вобраз музыка Р. Суруса. У ёй удала спалучаюцца народныя матывы з сучаснымі рытмамі, гармоніямі і аркестровымі прыёмамі. У меладычную ткань аперэты арганічна ўвайшлі балетныя сцэны, эпізоды тэатра батлейкі, шматлікія хоры, каларытныя карцінкі народных абрадаў – напеўныя і лірычныя. Усё гэта ў спалучэнні з дынамічным дзеяннем, якое разгортваецца перад гледачом, робіць спектакль глыбока нацыянальным, яркім і захапляючым прадстаўленнем.

– З'яўленне ў рэпертуары беларускай аперэты "Несцеркі"– безумоўна, адметная з'ява ў музычным жыцці рэспублікі, – сказаў пасля прэм'еры старшыня праўлення Саюза кампазітараў БССР народны артыст БССР Ю.У. Семяняка. – І залог жыццяздольнасці новай музычнай камедыі – яе багатая народная аснова, выкарыстанне лепшых традыцый самабытнага беларускага музыцыравання. Хочацца адзначыць таксама вялікі творчы поспех акцёрскага калектыву тэатра, яго аркестра пад кіраўніцтвам галоўнага дырыжора заслужанага дзеяча мастацтваў БССР I. С Абраміса.

Доўгага жыцця табе, "Несцерка"!

(БЕЛТА).
Мінская праўда. – 1980. – 20 студз.



тэл.: (017) 275-81-26

220030, г. Мінск, вул. Мяснікова, 44

Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі № 100744263 ад 18 лютага 2009 г., УНП 100744263

Выключныя правы на матэрыялы, размешчаныя на Інтэрнэт-сайце Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра (musicaltheatre.by), у адпаведнасці з заканадаўствам аб аўтарскім праве і сумежных правах Рэспублікі Беларусь, належаць Установе "Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь "Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр" і не падлягаюць выкарыстанню ў якой бы там не было форме без пісьмовага дазволу праваўладальніка. Па пытаннях выкарыстання матэрыялаў, размешчаных на сайце, звяртацца на e-mail: belmustheatre@gmail.com

Мы ў сацыяльных сетках: