« Назад СОТАЯ СУСТРЭЧА З НЕСЦЕРКАМ
Папулярны фальклорны герой, які ўвасобіў лепшыя якасці беларускага народа – несумненна, Несцерка. Сёння без гэтага героя цяжка ўявіць творчасць калектыву Дзяржаўнага тэатра музычнай камедыі БССР. У яго рэпертуары спектакль "Несцерка" – доўгажыхар. Ён створаны на лібрэта Віталя і Артура Вольскіх кампазітарам Рыгорам Сурусам. Смеласцю, гумарам, прыроднай дабрынёй і дасціпнасцю, абвостраным пачуццём справядлівасці адметны герой спектакля, увасоблены Канстанцінам Лосевым. З 1979 года "Несцерка" на сцэне тэатра. Сёлета 5 сакавіка ён прайшоў у соты раз: радасная падзея ў нашым музычным жыцці. А. ВАЙНШТЭЙН. |
тэл.: (017) 275-81-26
220030, г. Мінск, вул. Мяснікова, 44
Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі № 100744263 ад 18 лютага 2009 г., УНП 100744263
Выключныя правы на матэрыялы, размешчаныя на Інтэрнэт-сайце Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра (musicaltheatre.by), у адпаведнасці з заканадаўствам аб аўтарскім праве і сумежных правах Рэспублікі Беларусь, належаць Установе "Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь "Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр" і не падлягаюць выкарыстанню ў якой бы там не было форме без пісьмовага дазволу праваўладальніка. Па пытаннях выкарыстання матэрыялаў, размешчаных на сайце, звяртацца на e-mail: belmustheatre@gmail.com