Галоўная/Пресса/Цукровая пудра з Паўночнага полюса (1992 г., Настаўніцкая газета)

Цукровая пудра з Паўночнага полюса (1992 г., Настаўніцкая газета)

ПАДПІСАЦЦА НА РАССЫЛКУ:
это поле обязательно для заполнения
Імя:*
это поле обязательно для заполнения
Прозвішча:*
это поле обязательно для заполнения
Электронная пошта:*
Спасибо! Форма отправлена
« Назад

ЦУКРОВАЯ ПУДРА З ПАЎНОЧНАГА ПОЛЮСА

Тут не было ні чорных спаднічак, ні белых блузачак, ні чырвоных гальштукаў: дзеці ў модных джынсавых штоніках і спаднічках, яркіх майках. Відовішча было запамінальным: сотні дзяцей у шматколерным квяцістым убранні і сотні галасоў у агромністым дзіцячым хоры... А калі сюды яшчэ дадаць маляўнічыя дэкарацыі ў шматфарбным тэатральным асвятленні, то не цяжка ўявіць неардынарнасць той нядаўняй прэм'еры дзіцячага спектакля-оперы "Чарадзей" Дарла Ранцувіка, што адбылася нядаўна ў Беларускім дзяржаўным тэатры музкамедыі. У прэм'еры прынялі ўдзел больш як трыста мінскіх школьнікаў са 170-й, 1-й, 168-й, 3-й, 119-й, 136-й, 133-й, а таксама выхаванцы музычнага ліцэя пры Белдзяржкансерваторыі і юныя артысты з дзіцячага музычнага тэатра "Казка", што створаны на базе тэатра музкамедыі.

– Гэта, бадай, самы цікавы і неардынарны дзіцячы спектакль на тэрыторыі ўсёй Садружнасці, – сказаў у сваім уступным слове аўтар оперы – кампазітар, філолаг і піяніст з Англіі Дарл Рансувік, які жыве і працуе ў Лондане. Ён у Мінску ўжо другі раэ – паездкі піяніста субсідзіруе Брытанскі савет па культуры.

Спектакль-опера Дарла Ранцувіка "Чарадзей" с поспехам ішоў за мяжой, у родным Лондане, Санкт-Пецярбургу, дзе, дарэчы, ён пазнаёміўся з гаспадаром дзіцячага музычнага тэатра "Казка" Глебам Гаўрылавічам Аляксандравым. Менавіта ў час гэтай сустрэчы і нарадзілася ідэя ўзяць у сааўтары беларускіх дзяцей. Гэта – першы міжнародны спектакль. Ён нарадзіўся літаральна за два месяцы, – расказвае дацэнт кафедры харавога дырыжыравання Белдзяржкансерваторыі, хормайстар дзіцячага музтэатра "Казка" Тамара Паўлаўна Гуліна. – Рэпеціравалі і на канікулах. Ніхто не ведаў спадчыну: ні дзеці, ні педагогі. Працавалі апантана, натхнёна, без усялякай аплаты...

Відаць, не выпадкова шаноўны госць з Англіі адзначыў што ў Мінску, на яго думку, самыя прыгожыя і таленавітыя дзеці і вельмі прыстойны прафесійны ўзровень педагогаў-музыкантаў. Гэта сапраўды так. Дарл Ранцувік напісаў эпілог і пралог спектакля-оперы, а дзеці – усе астатнія шэсць сцэн – музыку і тэкст – незвычайных прыгод вучняў настаўніка-Чарадзея (у ролі Чарадзея – заслужаны артыст рэспублікі Герман Казлоў), якому было вельмі сумна, бо ў яго веласіпеда згарэлі шыны і яго, беднага настаўніка Гандольфі, пакінула сяброўка... А яшчэ ў яго быў дзень нараджэння і тэрмінова спатрэбіўся святочны торт. Але дзе яго ўзяць? I вучні Гандольфі адпраўляюцца ў незвычайнае падарожжа, каб зрабіць цудоўны торт для настаўніка і павіншаваць з днём нараджэння. Яны пабывалі на Паўночным полюсе, здабываючы там цукровую пудру для торта, у незвычайнай краіне "Журавініі", дзе папрасілі ў караля Жура ягад, каб упрыгожыць святочныя прысмакі...

Усе сцэны спектакля шчодра аздоблены нацыянальным гумарам, народнымі песнямі і танцамі: тут дэманстравалі сваё майстэрства юныя спевакі, танцоры, музыканты – гучалі беларускія цымбалы, дудка, скрыпачка...

Эпілог і пралог оперы выконваецца на англійскай мове. Зачароўвае полірытмія, шматфарбнасць харавога гучання фінальнай сцэны оперы: зала грыміць ад апладысментаў і авацый. Свецяцца шчасцем твары дзяцей і педагогаў. Свята атрымалася.

С. ХОРСУН.
Настаўніцкая газета. – 1992. – 15 крас.



тэл.: (017) 275-81-26

220030, г. Мінск, вул. Мяснікова, 44

Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі № 100744263 ад 18 лютага 2009 г., УНП 100744263

Выключныя правы на матэрыялы, размешчаныя на Інтэрнэт-сайце Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра (musicaltheatre.by), у адпаведнасці з заканадаўствам аб аўтарскім праве і сумежных правах Рэспублікі Беларусь, належаць Установе "Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь "Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр" і не падлягаюць выкарыстанню ў якой бы там не было форме без пісьмовага дазволу праваўладальніка. Па пытаннях выкарыстання матэрыялаў, размешчаных на сайце, звяртацца на e-mail: belmustheatre@gmail.com

Мы ў сацыяльных сетках: