Галоўная/Пресса/Чын відачынства (2000 г., Літаратура і мастацтва)

Чын відачынства (2000 г., Літаратура і мастацтва)

ПАДПІСАЦЦА НА РАССЫЛКУ:
это поле обязательно для заполнения
Імя:*
это поле обязательно для заполнения
Прозвішча:*
это поле обязательно для заполнения
Электронная пошта:*
Спасибо! Форма отправлена
« Назад

ЧЫН ВІДАЧЫНСТВА

Самому тэатру няма яшчэ і трыццаці. А ён у гэтым тэатры – ажно два дзесяткі гадоў. За гэты час новае пакаленне гледачоў узгадавалася: яно і не памятае-не ўяўляе спектаклі Дзяржаўнага тэатра музычнай камедыі Беларусі (цяпер Дзяржаўнага музычнага тэатра) без Арнольда Ранцанца. Хіба толькі ганаровае званне "Заслужаны артыст УССР" было падказкай для недасведчаных: пачынаў улюбёнец публікі не ў Мінску, і пачатак яго сцэнічнага жыцця быў яркі, прызнанне творчага таленту – хуткім. Так што ў мастацкае асяроддзе нашай сталіцы Арнольд Ранцанц уваходзіў маладым чалавекам, але спрактыкаваным прафесіяналам.

Талент характарнага акцёра, інтанацыйная выразнасць пеўчага голасу, уменне падтрымліваць эмацыянальны кантакт з публікай – усё гэта сталася зарукай разнастайнай і плённай працы. Нават перабіраючы сціплы рэдакцыйны фотаархіў, які не адлюстроўвае і палову сыграных Ранцанцам роляў, дзіву даешся: сярод камедыйных масак – абрысы лірычнага героя, дэманстрацыйны гратэск адцяняе праява драматычнага перажывання… "Станоўчы" Сцяпан у "Старых дамах", цынічны стары Дулітл у "Маёй цудоўнай лэдзі", недарэка Зупан у "Марыцы", эксцэнтрычная матухна Агата ў "Viva la Mamma!" і мноства іншых стракатых персанажаў ды вобразаў, увасобленых А. Ранцанцам у спектаклях розных гадоў: "Вяселле ў Малінаўцы", "Біндзюжнік і кароль", "Ноч у Венецыі", "Халопка", "Дарагая Памела", "Севастопальскі вальс"… Дар творчага пераўвасаблення, чын артыста, безумоўна, важней за ганаровыя афіцыйныя адзнакі. Ды ўсё ж, даведаўшыся пра наданне Арнольду Ранцанцу звання заслужанага артыста Беларусі, мы скарысталі гэта як нагоду для добрых слоў. А да іх абралі здымак з музычна-тэатральнай імпрэзы, на якім артыст падаецца нібыта зусім звычайным чалавекам. Але зараз ён узнімецца на сцэну і прадоўжыць цуд відачынства…

С. БЕРАСЦЕНЬ.
Літаратура і мастацтва. – 2000. – 11 лют.



тэл.: (017) 275-81-26

220030, г. Мінск, вул. Мяснікова, 44

Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі № 100744263 ад 18 лютага 2009 г., УНП 100744263

Выключныя правы на матэрыялы, размешчаныя на Інтэрнэт-сайце Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра (musicaltheatre.by), у адпаведнасці з заканадаўствам аб аўтарскім праве і сумежных правах Рэспублікі Беларусь, належаць Установе "Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь "Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр" і не падлягаюць выкарыстанню ў якой бы там не было форме без пісьмовага дазволу праваўладальніка. Па пытаннях выкарыстання матэрыялаў, размешчаных на сайце, звяртацца на e-mail: belmustheatre@gmail.com

Мы ў сацыяльных сетках: