Галоўная/Пресса/Фiеста пад назвай "Мефiста" (2002 г., Культура)

Фiеста пад назвай "Мефiста" (2002 г., Культура)

ПАДПІСАЦЦА НА РАССЫЛКУ:
это поле обязательно для заполнения
Імя:*
это поле обязательно для заполнения
Прозвішча:*
это поле обязательно для заполнения
Электронная пошта:*
Спасибо! Форма отправлена
« Назад

ФIЕСТА ПАД НАЗВАЙ "МЕФIСТА"

…Пасля прэм'еры я кінулася з дыктафонам да аднаго з удзельнікаў спектакля. Той збянтэжыўся і ажно знямеў у разгубленасці:

– Ведаеце, я пакуль не зусім разабраўся ў сюжэце.

– ?!

– Я ж не супраць! Але давайце, можа, перанясём размову? Праз некалькі спектакляў усё, як кажуць, "адляжыцца", і тады…

Праз некалькі спектакляў – гэта будзе новы сезон. Але ўсё так і ёсць: новы 6алет "Мефіста", пастаўлены ў Беларускім дзяржаўным музычным тэатры, патрабуе далейшага паглыблення ў яго сутнасць. Бо сам спектакль яшчэ ў пошуку.

Можа, і папраўдзе без Мефістофеля не абышлося? Шмат якія змены ўносілся літаральна ў апошнія дні і нават гадзіны. Як заўсёды не паспявалі цалкам увасо6іць "у натуры" сцэнаграфічныя фантазіі (мастак-пастаноўшчык Дзмітрый Мохаў). За харэографа-пастаноўшчьіка Уладзіміра Іванова шчыра "хварэла" і сама балетная трупа тэатра на чале з Нінай Дзячэнка, і іншыя выпускнікі класа Валянціна Елізар'ева, уключаючы балетмайстра Раду Паклітару, які ў перадпрэм'ерныя дні прыляцеў у Мінск з Кішынёва. Вядома, кожны даваў свае парады, таму, каб усе яны збегліся ў адзіную сістэму, патрэбны нейкі час. I асабіста я не бачу нічога дрэннага ў тым, што спектакль даспявае на вачах, бо пакуль канцэптуальнасць лібрэта, прапанаванага Юліяй Чурко, не заўсёды "прачытваецца" без тэатральнай праграмкі.

Але вельмі ўражваюць салісты. Спектакль нібыта спецыяльна накіраваны на тое, каб падкрэсліць іх самадастатковасць, раскрыць іх неабмежаваныя харэаграфічныя і сцэнічныя магчымасці. Лаўрэаты шматлікіх міжнародных конкурсаў Юлія Дзятко (Марго), Канстанцін Кузняцоў (доктар Фа) і дыпламант міжнароднага конкурсу Віталь Краснаглазаў (Мефіста) складаюць сапраўды зорнае трыо: арганічнае, надзвычай артыстычнае, годнае самага высокага сусветнага ўзроўню.

Па-майстэрску прачытана і партытура (музычны кіраўнік і дырыжор Генадзь Праватораў). Кампазітар Уладзімір Кандрусевіч значна перапрацаваў, у адпаведнасці з новым лібрэта, першапачатковы варыянт свайго балета "Мефістофель", увасобленага некалькі гадоў таму на расійскай сцэне. З'явілася шмат зусім новай музыкі, у тым ліку сцэна, напісаная не для аркестра, а для камп'ютэра.

Так што – трэба дачакацца новага сезона і паглядзець гэты балет яшчэ раз. Ён таго варты!

Надзея БУНЦЭВIЧ.
Культура. – 2002. – 13–19 лiп. – С. 7.



тэл.: (017) 275-81-26

220030, г. Мінск, вул. Мяснікова, 44

Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі № 100744263 ад 18 лютага 2009 г., УНП 100744263

Выключныя правы на матэрыялы, размешчаныя на Інтэрнэт-сайце Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра (musicaltheatre.by), у адпаведнасці з заканадаўствам аб аўтарскім праве і сумежных правах Рэспублікі Беларусь, належаць Установе "Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь "Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр" і не падлягаюць выкарыстанню ў якой бы там не было форме без пісьмовага дазволу праваўладальніка. Па пытаннях выкарыстання матэрыялаў, размешчаных на сайце, звяртацца на e-mail: belmustheatre@gmail.com

Мы ў сацыяльных сетках: