Галоўная/Пресса/У яе голасе квітнела… ружа (2008 г., Культура)

У яе голасе квітнела… ружа (2008 г., Культура)

ПАДПІСАЦЦА НА РАССЫЛКУ:
это поле обязательно для заполнения
Імя:*
это поле обязательно для заполнения
Прозвішча:*
это поле обязательно для заполнения
Электронная пошта:*
Спасибо! Форма отправлена
« Назад

У ЯЕ ГОЛАСЕ КВІТНЕЛА… РУЖА

press2008-37a Асабіста ў мяне яна заўсёды выклікала асацыяцыі з кветкай – яркай, незласліва дзёрзкай, на якую адразу звяртаеш увагу, якім бы пярэстым ні было ўсё суквецце. А як пачынала спяваць ці весці дыялог, тыя кветкавыя асацыяцыі звужваліся да Ружы з "Маленькага прынца".

Не, такога спектакля ў Беларускім дзяржаўным музычным тэатры, дзе Ірына Цярэнцьева іграла і спявала ўсе 15 гадоў пасля заканчэння вучобы ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, няма і ніколі не было. Але пераважна такімі былі яе шматлікія характарныя гераіні: хай сабе і капрызлівымі, гулліва патрабавальнымі, а часам і скандальнымі, у іх заўсёды, нягледзячы на колер сцэнічных строяў, "чырванела" каханне і нейкая прыхаваная безабароннасць, якая і вымушала выстаўляць тыя колкія шыпы.

Няма чаго і казаць, што яна была задзейнічана ледзь не ва ўсіх спектаклях бягучага рэпертуару: "Стойкі алавянны салдацік", "Цыганскі барон", "Севастопальскі вальс", "Даратэя", "Шклянка вады", "Дон Жуан у Севільі"… I ў кожную ролю ўносіла тую сонечнасць і цеплыню, што была ўласціва ёй і ў жыцці.

Калі Ірына толькі-толькі пачынала рабіць першыя тэатральныя крокі, ніхто і не верыў, што яна – былая "кансерваторка", з трывалай акадэмічнай падрыхтоўкай, атрыманай у класе народнай артысткі Беларусі Любові Каспорскай. Кожны яе выхад аказваўся настолькі артыстычным і запамінальным, быццам перад намі – бліскучая драматычная актрыса. А моцныя каларатуры ўвогуле схілялі да думкі, што гэта – не менш як замежная суперзорка, пераможца безлічы конкурсаў, якая неверагодным чынам апынулася ў нас на гастролях.

… I вось "гастролі" скончаны – раптоўна, для ўсіх нечакана, літаральна ў некалькі хвілін, пад час якіх урачы былі бяссільныя. Быццам хтосьці нячулы і жорсткі заўчасна зрэзаў кветку, не даўшы ёй як след раскрыцца-расцвісці…

Культура. – 2008. – 2 жн.



тэл.: (017) 275-81-26

220030, г. Мінск, вул. Мяснікова, 44

Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі № 100744263 ад 18 лютага 2009 г., УНП 100744263

Выключныя правы на матэрыялы, размешчаныя на Інтэрнэт-сайце Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра (musicaltheatre.by), у адпаведнасці з заканадаўствам аб аўтарскім праве і сумежных правах Рэспублікі Беларусь, належаць Установе "Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь "Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр" і не падлягаюць выкарыстанню ў якой бы там не было форме без пісьмовага дазволу праваўладальніка. Па пытаннях выкарыстання матэрыялаў, размешчаных на сайце, звяртацца на e-mail: belmustheatre@gmail.com

Мы ў сацыяльных сетках: