Галоўная/Пресса/Бывайце, маэстра… (2009 г., Літаратура і мастацтва)

Бывайце, маэстра… (2009 г., Літаратура і мастацтва)

ПАДПІСАЦЦА НА РАССЫЛКУ:
это поле обязательно для заполнения
Імя:*
это поле обязательно для заполнения
Прозвішча:*
это поле обязательно для заполнения
Электронная пошта:*
Спасибо! Форма отправлена
« Назад

БЫВАЙЦЕ, МАЭСТРА…

press2009-10a Музычная грамадскасць Беларусі панесла цяжкую страту. На 73 годзе жыцця памёр вядомы музычны дзеяч і дырыжор, член Беларускага саюза музычных дзеячаў Глеб Гаўрылавіч Аляксандраў.

Музычную адукацыю Глеб Аляксандраў атрымаў у Горкаўскай і Свярдлоўскай кансерваторыях. Працаваў дырэктарам і галоўным дырыжорам Дзяржаўнага акадэмічнага тэатра оперы і балета ў г. Уфа. З 1984 года жыццё і творчая дзейнасць Глеба Гаўрылавіча былі звязаны з Мінскам.

Працуючы дырыжорам Беларускага дзяржаўнага тэатра музычнай камедыі, ён ажыццявіў шэраг пастановак, якія мелі вялікі поспех у гледачоў. Створаны ім Дзіцячы музычны тэатр “Казка” атрымліваў высокія ўзнагароды на прэстыжных міжнародных фестывалях і конкурсах. Глеб Гаўрылавіч шчыра і самаахвярна аддаваў свой талент і багацце душы дзецям, марыў пра стварэнне ў 
Беларусі Дзяржаўнага дзіцячага музычнага тэатра і рабіў для гэтага ўсё, што мог.

Беларускі саюз музычных дзеячаў смуткуе з прычыны смерці таленавітага музыканта, арганізатара, педагога і выказвае шчырае спачуванне яго родным і блізкім.

Прэзідыум Беларускага саюза музычных дзеячаў.
Літаратура і мастацтва. – 2009. – 21 жн. – С. 11.



тэл.: (017) 275-81-26

220030, г. Мінск, вул. Мяснікова, 44

Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі № 100744263 ад 18 лютага 2009 г., УНП 100744263

Выключныя правы на матэрыялы, размешчаныя на Інтэрнэт-сайце Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра (musicaltheatre.by), у адпаведнасці з заканадаўствам аб аўтарскім праве і сумежных правах Рэспублікі Беларусь, належаць Установе "Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь "Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр" і не падлягаюць выкарыстанню ў якой бы там не было форме без пісьмовага дазволу праваўладальніка. Па пытаннях выкарыстання матэрыялаў, размешчаных на сайце, звяртацца на e-mail: belmustheatre@gmail.com

Мы ў сацыяльных сетках: