Галоўная/Пресса/Галоўным рэжысёрам Музычнага тэатра стала грамадзянка Расіі (2010 г., Наша ніва)

Галоўным рэжысёрам Музычнага тэатра стала грамадзянка Расіі (2010 г., Наша ніва)

ПАДПІСАЦЦА НА РАССЫЛКУ:
это поле обязательно для заполнения
Імя:*
это поле обязательно для заполнения
Прозвішча:*
это поле обязательно для заполнения
Электронная пошта:*
Спасибо! Форма отправлена
« Назад

ГАЛОЎНЫМ РЭЖЫСЁРАМ МУЗЫЧНАГА ТЭАТРА СТАЛА ГРАМАДЗЯНКА РАСІІ

Сусанна Цырук прызначаная галоўным рэжысёрам Музычнага тэатра. Гэтай падзеі чакалі, чуткі пра яе хадзілі даўно, але падпісанне кантракту адбылося толькі 3 снежня.

Сп-ня Цырук нарадзілася ў Мінску ў высокаінтэлігентнай сям’і, якая прыехала з Ленінграда "падымаць культуру" (бацька – вядомы дырыжор, маці – піяністка). Скончыла Ленінградскую кансерваторыю, нейкі час працавала ў Мінску, але з’ехала ў Расію амаль адначасова з Пінігіным і Марголіным. Разам з імі атрымала расійскае грамадзянства і, вярнуўшыся ў Мінск, не хоча яго губляць. Бо гэтае вяртанне – не з нейкіх там сентыментальных нагодаў, а проста таму, што ў Беларусі на рэжысёраў ёсць попыт. У Расіі гэткага попыту няма.

У Музычнага тэатра ў запрашэнні сп-ні Цырук свой інтарэс. Там спадзяюцца, што рэжысёр з досведам працы на найлепшых пляцоўках свету вывядзе калектыў на новы ўзровень канкурэнтнасці і прафесіяналізму. Пэўна, так і будзе. Важна пры гэтым, каб не страцілася галоўная адметнасць беларускага тэатра – яго душэўнасць.

Юлія АНДРЭЕВА.
Наша ніва. – 2010. – 4 снеж.



тэл.: (017) 275-81-26

220030, г. Мінск, вул. Мяснікова, 44

Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі № 100744263 ад 18 лютага 2009 г., УНП 100744263

Выключныя правы на матэрыялы, размешчаныя на Інтэрнэт-сайце Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра (musicaltheatre.by), у адпаведнасці з заканадаўствам аб аўтарскім праве і сумежных правах Рэспублікі Беларусь, належаць Установе "Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь "Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр" і не падлягаюць выкарыстанню ў якой бы там не было форме без пісьмовага дазволу праваўладальніка. Па пытаннях выкарыстання матэрыялаў, размешчаных на сайце, звяртацца на e-mail: belmustheatre@gmail.com

Мы ў сацыяльных сетках: