« Назад"…ДУНАЙ" СУПРАЦЬ "…ВОЗЕРА"
– З чым ехаць на будучы форум, – падзяліўся планамі мастацкі кіраўнік тэатра Адам Мурзіч, – будзем думаць. Бо імідж – на высокім узроўні, трэба яго замацоўваць. Можа, возьмем адну з бліжэйшых класічных прэм'ер. А гэта "Сільва" Імрэ Кальмана (роўна праз тыдзень, 26 сакавіка). Потым, не выключана, звернемся да "Графа Люксембургскага" Ферэнца Легара, хацелася б паставіць і камічную оперу "Званочак" Гаэтана Даніцэці. На парадку дня – нацыянальны рэпертуар. Уладзімір Кандрусевіч скончыў працу над мюзіклам пра Соф'ю Гальшанскую, шукаем грошы на пастаноўку, бо такі спектакль павінен быць відовішчным, прэзентабельным. Марым паставіць і балет "Клеапатра" Вячаслава Кузняцова, але, баімся, наша харэаграфічная трупа пакуль не пацягне такія маштабы: гэты спектакль патрабуе размаху, максімальнай "поўнаметражнасці" з вялікай колькасцю артыстаў і, зразумела, шыкоўную выканаўцу галоўнай партыі. Дарэчы, смаленскія гастролі дадаткова пераканалі: праз нейкі час усё гэта ў нас будзе, бо балетная трупа паверыла ў сябе, у яе працы з'явілася, так бы мовіць, надзейнасць. "Кармэн-сюіту" і фрагмент "Шчаўкунка" мы паказвалі ў апошні вечар. Былі вымушаны танцаваць пад фанаграму: аркестр да гэтага часу ўжо з'ехаў, бо павінен быў удзельнічаць у святочным канцэрце ў Мінску. Напярэдадні ж у Смаленск прыязджалі артысты Вялікага тэатра Расіі з "Лебядзіным возерам". Як выступаць пасля іх? Але хваляваліся дарма! Пра паспяховасць усіх гастролей сведчыць ужо той факт, што замест запланаваных пяці спектаклей давялося даць дадатковы.
У тамтэйшай публікі – добры музычны густ, выхаваны ў свой час дырыжорам Віктарам Дуброўскім: той у 1989м заснаваў Смаленскі народны аркестр, які цяпер носіць яго імя. А пачынаў ён сваю кар'еру, дарэчы, у Мінску – галоўным дырыжорам сімфанічнага аркестра нашай філармоніі, і шмат супрацоўнічаў з ім надалей. Так што лёсы творчых дзеячаў двух гарадоў спляталіся неаднойчы. Памятаюць у Смаленску і мінулыя гастролі нашага тэатра – у 1987-м і 90м, таму з асаблівай любоўю сустракалі Наталлю Гайду. На "Аршыне мал алане" была ўся азербайджанская дыяспара – ад старых да малых, прыходзілі цэлымі сем'ямі. Аляксандра Асіпца ўвогуле за "свайго" прынялі: не верылі, што ён наш саліст, а не азербайджанскі. Цудоўна прымалі Віктара Цыркуновіча, Аляксандра Крукоўскага, двух Дзянісаў – Нямцова і Мальцэвіча, Антона Заянчкоўскага… Ды ўвогуле ўсіх! Надзея БУНЦЭВІЧ. На здымках: сцэны са спектакляў "Аднойчы ў Чыкага" і "Шчаўкунок". |
тэл.: (017) 275-81-26
220030, г. Мінск, вул. Мяснікова, 44
Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі № 100744263 ад 18 лютага 2009 г., УНП 100744263
Выключныя правы на матэрыялы, размешчаныя на Інтэрнэт-сайце Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра (musicaltheatre.by), у адпаведнасці з заканадаўствам аб аўтарскім праве і сумежных правах Рэспублікі Беларусь, належаць Установе "Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь "Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр" і не падлягаюць выкарыстанню ў якой бы там не было форме без пісьмовага дазволу праваўладальніка. Па пытаннях выкарыстання матэрыялаў, размешчаных на сайце, звяртацца на e-mail: belmustheatre@gmail.com