Галоўная/Пресса/Тэатр і мастакі (2012 г., Літаратура і мастацтва)

Тэатр і мастакі (2012 г., Літаратура і мастацтва)

ПАДПІСАЦЦА НА РАССЫЛКУ:
это поле обязательно для заполнения
Імя:*
это поле обязательно для заполнения
Прозвішча:*
это поле обязательно для заполнения
Электронная пошта:*
Спасибо! Форма отправлена
« Назад

ТЭАТР І МАСТАКІ

12-61aДобрая традыцыя Дзяржаўнага музея гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Беларусі — правядзенне конкурсу работ мастакоў-сцэнографаў на атрыманне прэміі імя Івана Ушакова. З 2000 года штовесну ладзіцца гэтае творчае спаборніцтва, вынікі якога падсумоўваюцца ва ўрачыстай абстаноўцы напярэдадні Міжнароднага дня тэатра.

Работы сёлетніх намінантаў размясціліся ў выставачнай зале музея. Гэта макеты сцэнаграфіі, эскізы касцюмаў да спектакляў у розных тэатрах краіны, выкананыя пяцю мастакамі. У экспазіцыі ёсць і мемарыяльны куток заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі І. Ушакова з яго эскізамі дэкарацый да спектакляў Купалаўскага тэатра. Каму ж дасталася яго імянная прэмія? Валянціне Праўдзінай за афармленне "Вельмі простай гісторыі" М. Ладо ў НАДТ імя Якуба Коласа ды Любові Сідзельнікавай, якая стварыла сцэнічнае аблічча камічнай оперы Г. Даніцэці "Званочак, або Шлюбная ноч аптэкара" ў Беларускім дзяржаўным акадэмічным музычным тэатры.

Штогод на гэтай імпрэзе ганаруюць і прадстаўніка СМІ за асвятленне падзей тэатральнага жыцця: такому журналісту ўручаецца Дыплом Камісіі Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЕСКА. Сёлета адзначана вядомая медыйная асоба, карэспандэнт АТН Ларыса Гулякевіч. Старшыня камісіі Уладзімір Шчасны нагадаў, што рашэнне IX кангрэса Міжнароднага інстытута тэатра наконт даты 27 сакавіка прымалася ў 1961 г., але фактычна святкаваць Дзень тэатра пачалі з 1962-га. Так што ў гэтага знамянальнага дня юбілей — 50. Таму і адзначаных узнагародамі ЮНЕСКА больш. Іх, вядомых майстроў, настаўнікаў для некалькіх пакаленняў беларускіх сцэнографаў, — Барыса Герлавана і Уладзіміра Чарнышова, а таксама піяністку, педагога, кіраўніка міжнароднага праекта "Маладыя галасы" Тамару Астапенку прадставіла дырэктар музея Зінаіда Кучар. Уладзімір Шчасны ўручыў дыпломы — і ў выкананні ўдзельнікаў праекта "Маладыя галасы" загучала сонечная італьянская музыка.

Арцём КУМЕЛЬСКІХ.
Фота Кастуся ДРОБАВА.
Літаратура і мастацтва. – 2012. – 30 сак. – С. 19.

На здымку: старшыня Камісіі Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЕСКА Уладзімір Шчасны ўручае дыплом народнаму мастаку Беларусі Барысу Герлавану.



тэл.: (017) 275-81-26

220030, г. Мінск, вул. Мяснікова, 44

Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі № 100744263 ад 18 лютага 2009 г., УНП 100744263

Выключныя правы на матэрыялы, размешчаныя на Інтэрнэт-сайце Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра (musicaltheatre.by), у адпаведнасці з заканадаўствам аб аўтарскім праве і сумежных правах Рэспублікі Беларусь, належаць Установе "Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь "Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр" і не падлягаюць выкарыстанню ў якой бы там не было форме без пісьмовага дазволу праваўладальніка. Па пытаннях выкарыстання матэрыялаў, размешчаных на сайце, звяртацца на e-mail: belmustheatre@gmail.com

Мы ў сацыяльных сетках: