« Назад БАЛЕТ "АСОЛЬ" — новая назва на афішы Музычнага тэатра. Пастаноўка арыгінальнага твора (з музыкай і харэаграфіяй айчынных аўтараў) заўжды мае элемент рызыкі. Ці апраўдалася яна гэтым разам? Зыходны сюжэт — таксама беларускі. Бо бацька Аляксандра Грына, аўтара знакамітых "Пунсовых ветразяў", быў родам з Віцебшчыны. Спачатку пра станоўчае і радаснае. Існуе мноства сцэнічных увасабленняў аповесці: драматычныя спектаклі, рок-опера, мюзіклы. Балетмайстар Уладзімір Іваноў прыдумаў цікавы ход. У 1-й дзеі Асоль, а ў 2-й — Грэй шукаюць шчасце. I толькі ў фінале адбываецца сустрэча герояў. Акрамя іх і Апавядальніка, які прыдумвае шматлікія выпрабаванні для герояў, значных персанажаў больш няма. Праўда, тэма выпрабаванняў падаецца ў нечым запазычанай з елізар'еўскага "Шчаўкунка". Вобраз мора прысутнічае ў абліччах русалак і русалаў. Марскія зоркі, водарасці і іншыя вабноты падводнага царства таемна мігцяць у сцэнаграфіі. Галоўнае ўражанне — спектакль прыгожы. Найперш дзякуючы фантазіі і густу мастака Валянціны Праўдзінай.
Музыка Уладзіміра Саўчыка ўспрымаецца па-рознаму. Мажорная і дансантная, яна падабаецца шырокаму гледачу. Прафесіяналы моршчаць нос: маўляў, уражанне, што XX стагоддзя ў музыцы не было — пасля ХІХ-га мы адразу сягнулі ў ХХІ-е. Тээтр зрабіў відовішчную пастаноўку. Яна будзе карыстацца поспехам у публікі, квіткі на яе можна прадаваць за прыстойную цану. А тое, што спецыялісты і снобы незадаволены ці пасмейваюцца… Дык колькі іх, гэтых снобаў?! Таццяна МІХАЙЛАВА. На здымку: Міку Сузукі (Асоль). |
тэл.: (017) 275-81-26
220030, г. Мінск, вул. Мяснікова, 44
Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі № 100744263 ад 18 лютага 2009 г., УНП 100744263
Выключныя правы на матэрыялы, размешчаныя на Інтэрнэт-сайце Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра (musicaltheatre.by), у адпаведнасці з заканадаўствам аб аўтарскім праве і сумежных правах Рэспублікі Беларусь, належаць Установе "Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь "Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр" і не падлягаюць выкарыстанню ў якой бы там не было форме без пісьмовага дазволу праваўладальніка. Па пытаннях выкарыстання матэрыялаў, размешчаных на сайце, звяртацца на e-mail: belmustheatre@gmail.com