Галоўная/Пресса/Новы творчы год сёння пачынаецца ў Беларускага акадэмічнага музычнага тэатра (Наталля Бардзілоўская, Белтэлерадыёкампанія, 11.09.2013)

Новы творчы год сёння пачынаецца ў Беларускага акадэмічнага музычнага тэатра (Наталля Бардзілоўская, Белтэлерадыёкампанія, 11.09.2013)

ПАДПІСАЦЦА НА РАССЫЛКУ:
это поле обязательно для заполнения
Імя:*
это поле обязательно для заполнения
Прозвішча:*
это поле обязательно для заполнения
Электронная пошта:*
Спасибо! Форма отправлена
« Назад

НОВЫ ТВОРЧЫ ГОД СЁННЯ ПАЧЫНАЕЦЦА Ў БЕЛАРУСКАГА АКАДЭМІЧНАГА МУЗЫЧНАГА ТЭАТРА

13-197a 44-ы сезон будзе насычаны прэм'ерамі і міжнароднымі фестывалямі. Так, пад Новы год беларусы пакажуць музычныя спектаклі ў Маскве, а ў лістападзе — пастаноўкі ў Клайпедзе.

Падрабязней пра афішу сезона — Наталля Бардзілоўская.

Новы 44-ы сезон музычны тэатр адкрывае "Звычайным цудам" Гладкова. Гэта леташняя знаёмая пастаноўка. Але тэатр — напярэдадні нацыянальнай прэм'еры. Дванаццатага лістапада на сцэне — гістарычны мюзікл "Соф'я Гальшанская" на музыку Уладзіміра Кандрусевіча.

Зрэшты, канчатковую назву прэм'еры яшчэ не прыдумалі. Ёсць варыянт "Соф'я і Ягайла". Тры гады тэатр уклаў у гэтую працу. Своеасаблівай спробай спектакля на публіку стала прэзентацыя мюзікла ў Строчыцах, на летнім балі Соф'і Гальшанскай.

І яшчэ адна прэм'ера. Тэатр працягвае традыцыі супрацоўніцтва з Пасольствам Азербайджана — за музычнай камедыяй "Аршын мал алан", якая карыстаецца поспехам у нашай публікі, будзе ўсходняя балетная казка.

У планах таксама пастаноўка "Дон Кіхота" Мінкуса. Балетная трупа аперэтачна-музычнага тэатра даўно ўжо не выконвае выключна кардэбалетныя функцыі. Тым больш паказаць абноўлены рэпертуар запрошаныя на Каўнаскі міжнародны фестываль.

Новы сезон тэатра будзе насычаны, і гастролі ў Клайпедзе, Туле, Маскве далёка не поўная геаграфія паездак.

Белтэлерадыёкампанія. 11.09.2013.



тэл.: (017) 275-81-26

220030, г. Мінск, вул. Мяснікова, 44

Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі № 100744263 ад 18 лютага 2009 г., УНП 100744263

Выключныя правы на матэрыялы, размешчаныя на Інтэрнэт-сайце Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра (musicaltheatre.by), у адпаведнасці з заканадаўствам аб аўтарскім праве і сумежных правах Рэспублікі Беларусь, належаць Установе "Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь "Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр" і не падлягаюць выкарыстанню ў якой бы там не было форме без пісьмовага дазволу праваўладальніка. Па пытаннях выкарыстання матэрыялаў, размешчаных на сайце, звяртацца на e-mail: belmustheatre@gmail.com

Мы ў сацыяльных сетках: