Галоўная/Пресса/Спачатку вы да нас… (Таццяна Ускова, "Беларуская ніва", 8.10.2013)

Спачатку вы да нас… (Таццяна Ускова, "Беларуская ніва", 8.10.2013)

ПАДПІСАЦЦА НА РАССЫЛКУ:
это поле обязательно для заполнения
Імя:*
это поле обязательно для заполнения
Прозвішча:*
это поле обязательно для заполнения
Электронная пошта:*
Спасибо! Форма отправлена
« Назад

СПАЧАТКУ ВЫ ДА НАС…

Сёння на беларускай сцэне з гала-канцэртам выступяць майстры мастацтваў Казахстана

Імпрэза ладзіцца ў Беларускім дзяржаўным акадэмічным музычным тэатры і прысвечана Дням культуры Рэспублікі Казахстан у Рэспубліцы Беларусь. Яны пачаліся ў Мінску ўчора, а скончацца заўтра, 9 кастрычніка. Аб гэтым карэспандэнту "БН" паведамілі ў прэс-службе Міністэрства культуры Беларусі.

У канцэрце выступяць народная артыстка Рэспублікі Казахстан Роза Рымбаева, салісты Казахскай оперы — заслужаныя дзеячы Казахстана Жаміля Жаркімбаева і Бібігуль Жанузак. Сваю творчасць беларускім гледачам прадставяць этна-рок гурт Ulytau — уладальнік Залатога дыска Еўропы, ансамбль домрыстаў "Серпер", танцавальны ансамбль "Акку", фальклорна-этнаграфічны ансамбль "Сазген сазы" і іншыя.

У рамках Дзён культуры адбудзецца і афіцыйная сустрэча міністраў культуры краін, дзе будуць разглядацца перспектывы культурнага супрацоўніцтва Беларусі і Казахстана.

Дарэчы, у наступным годзе Дні культуры ў Казахстане правядуць беларускія дзеячы мастацтваў.

Таццяна УСКОВА.
Беларуская ніва. – 2013. – 8 кастр.



тэл.: (017) 275-81-26

220030, г. Мінск, вул. Мяснікова, 44

Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі № 100744263 ад 18 лютага 2009 г., УНП 100744263

Выключныя правы на матэрыялы, размешчаныя на Інтэрнэт-сайце Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра (musicaltheatre.by), у адпаведнасці з заканадаўствам аб аўтарскім праве і сумежных правах Рэспублікі Беларусь, належаць Установе "Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь "Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр" і не падлягаюць выкарыстанню ў якой бы там не было форме без пісьмовага дазволу праваўладальніка. Па пытаннях выкарыстання матэрыялаў, размешчаных на сайце, звяртацца на e-mail: belmustheatre@gmail.com

Мы ў сацыяльных сетках: