Галоўная/Пресса/Адкуль у хлопца iспанскi смутак? (Валянцін Пепеляеў, "Народная газета", 18.07.2014)

Адкуль у хлопца iспанскi смутак? (Валянцін Пепеляеў, "Народная газета", 18.07.2014)

ПАДПІСАЦЦА НА РАССЫЛКУ:
это поле обязательно для заполнения
Імя:*
это поле обязательно для заполнения
Прозвішча:*
это поле обязательно для заполнения
Электронная пошта:*
Спасибо! Форма отправлена
« Назад

Адкуль у хлопца iспанскi смутак? 

Bazil_Kitri_Narodnaya_gazeta

У Беларускім дзяржаўным акадэмічным музычным тэатры наўмысна і прынцыпова ўмацоўваюць пазіцыі класічнага балета. Сапраўды, сур’ёзны калектыў не можа радаваць гледача толькі голымі каленямі, разухабістымі мюзікламі і вечным канканам. 

Нягледзячы на тое, што Беларускі дзяржаўны харэаграфічны каледж метадычна адпраўляе ў трупу Музычнага далёка не выдатных выпускнікоў (лепшых традыцыйна забірае Вялікі тэатр), галоўны балетмайстар класічнага балета трупы, народны артыст Беларусі Уладзімір Іваноў і мастацкі кіраўнік тэатра Адам Мурзіч справядліва лічаць, што няма нічога немагчымага для чалавека з інтэлектам. Ужо праз некаторы час птушаняты Іванова, якім лёс рыхтаваў усё жыццё выконваць народны танец, як правіла, запрагаюцца ўсім смерцям назло ў самую што ні на ёсць высокую класіку. Не святыя гаршкі лепяць. 

Неўзабаве ў Музычным тэатры адбылася прэм’ера балета Людвіга Мінкуса "Дон Кіхот". Мінкус, між іншым, сорак гадоў пражыў у Расіі, і гэта не магло не паўплываць на яго светапогляд і музычны стыль. 

— Герой Сервантэса — постаць культавая: гравюры, жывапіс, песні, літаратура, балет — ён прадстаўлены ва ўсіх магчымых выявах, — напярэдадні прэм’еры філасофстваваў Іваноў. — Гэтай пастаноўкай мы ўносім свой уклад у "донкіхаату". Праўда, мы прыбралі пантаміму з дзеяння, яно ў нас атрымалася, мабыць, больш дынамічнае. Нашы салісты, па-мойму, са сваёй задачай справіліся — нам удалося выгадаваць выдатных балетных артыстаў. 

Балет і сапраўды атрымаўся святочны і зусім не правакацыйны. Іванова можна павіншаваць: усё адбываецца з аглядкай на неўміручую класіку і традыцыі. Іваноў доўгія гады сам выконваў як танцоўшчык вядучыя партыі сусветнага балетнага рэпертуару, так што ведае, колькі каштуе фунт ліха. 

Валянцін Пепеляеў 
Народная газета. – 2014. – 18 ліп.



тэл.: (017) 275-81-26

220030, г. Мінск, вул. Мяснікова, 44

Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі № 100744263 ад 18 лютага 2009 г., УНП 100744263

Выключныя правы на матэрыялы, размешчаныя на Інтэрнэт-сайце Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра (musicaltheatre.by), у адпаведнасці з заканадаўствам аб аўтарскім праве і сумежных правах Рэспублікі Беларусь, належаць Установе "Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь "Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр" і не падлягаюць выкарыстанню ў якой бы там не было форме без пісьмовага дазволу праваўладальніка. Па пытаннях выкарыстання матэрыялаў, размешчаных на сайце, звяртацца на e-mail: belmustheatre@gmail.com

Мы ў сацыяльных сетках: