Галоўная/Пресса/Прыгожа, як … сувенір (1994 г., Літаратура і мастацтва)

Прыгожа, як … сувенір (1994 г., Літаратура і мастацтва)

ПАДПІСАЦЦА НА РАССЫЛКУ:
это поле обязательно для заполнения
Імя:*
это поле обязательно для заполнения
Прозвішча:*
это поле обязательно для заполнения
Электронная пошта:*
Спасибо! Форма отправлена
« Назад

ПРЫГОЖА, ЯК … СУВЕНІР

З маляўнічым сувенірам параўноўваюць гледачы новую прэм'еру Дзяржаўнага тэатра музычнай камедыі. Тут пастаўлены ўзор колішняй савецкай класікі – аперэта А. Стрэльнікава "Халопка". Бадай, толькі старэйшаму пакаленню публікі помніцца гэты твор – дзякуючы хоць бы мастацкаму фільму "Прыгонная актрыса" з Тамарай Сёмінай у галоўнай ролі. Увогуле ж на слыху, мабыць, некалькі фрагментаў, тыпу застольнай гусарскай песні ды прыпеву "Не выходит песня из ума – хороша ты, матушка-зима!". Ну, а тое, што можна сёння пачуць у нашым тэатры, – сапраўдная прэм'ера, бо ўпершыню музыка "Халопкі" выконваецца без купюраў, паводле ўзноўленага аўтарскага рукапісу. Спектакль атрымаўся маштабны, шматнаселены, працяглы па часе, маляўнічы вонкава. Пра ўсё астатняе паразважаем у нашых будучых публікацыях. Музычны кіраўнік новай пастаноўкі – А. Сасноўскі, рэжысура В. Цюпы, сцэнограф – У. Жданаў. У ролях – Л. Станевіч, А. Ранцанц, У. Пятроў, Г. Казлоў ды іншыя вядучыя артысты тэатра.


Літаратура і мастацтва. – 1994. – 18 сак.



тэл.: (017) 275-81-26

220030, г. Мінск, вул. Мяснікова, 44

Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі № 100744263 ад 18 лютага 2009 г., УНП 100744263

Выключныя правы на матэрыялы, размешчаныя на Інтэрнэт-сайце Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра (musicaltheatre.by), у адпаведнасці з заканадаўствам аб аўтарскім праве і сумежных правах Рэспублікі Беларусь, належаць Установе "Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь "Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр" і не падлягаюць выкарыстанню ў якой бы там не было форме без пісьмовага дазволу праваўладальніка. Па пытаннях выкарыстання матэрыялаў, размешчаных на сайце, звяртацца на e-mail: belmustheatre@gmail.com

Мы ў сацыяльных сетках: