Галоўная/Пресса/Сонечны дар Азербайджана (2010 г., Літаратура і мастацтва)

Сонечны дар Азербайджана (2010 г., Літаратура і мастацтва)

ПАДПІСАЦЦА НА РАССЫЛКУ:
это поле обязательно для заполнения
Імя:*
это поле обязательно для заполнения
Прозвішча:*
это поле обязательно для заполнения
Электронная пошта:*
Спасибо! Форма отправлена
« Назад

СОНЕЧНЫ ДАР АЗЕРБАЙДЖАНА

press2010-111a Рэпертуар Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра ўпрыгожыла ўнікальная ў сваёй экзатычнай прыгажосці, яркая і вытанчаная кветка: "Аршын мал алан". Мінская прэм’ера гэтага твора класіка азербайджанскай музыкі Узеіра Гаджыбекава сталася значным і паспяховым супольным міжнародным культурным праектам Азербайджана і Беларусі. Напісаная кампазітарам паводле яго ж лібрэта ў 1913 годзе, неўміручая музычная камедыя ставілася з таго часу ў 187 тэатрах 76 краін, у перакладзе на 75 моў. У нас яна ідзе на рускай мове, у пастаноўцы галоўнага рэжысёра Азербайджанскага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра оперы і балета Хафіза Гуліева, балетмайстра – народнай артысткі Азербайджана Медзіны Аліевай, іх беларускіх калег – дырыжора Марыны Траццяковай, сцэнографа Любові Сідзельнікавай (ідэя мастацкага вырашэння належыць Юсіфу Такеру, Турцыя).

Многія сотні кіламетраў пралягаюць між нашымі краінамі; мноства характэрных адметнасцей, самабытных традыцый і звычаяў адрозніваюць нашы народы. Але беларусаў і азербайджанцаў звязваюць даўнія сімпатыі, сяброўства ў галіне культуры, партнёрскія стасункі ў эканамічнай дзейнасці. Тое, што сёлета ў сферы музычна-тэатральнай культуры ажыццёўлены не традыцыйны абмен, а першы за ўсю гісторыю беларуска-азербайджанскіх адносін супольны творчы праект, – яскравае сведчанне нашага зацікаўленага руху насустрач адно аднаму. Нездарма кажуць: мастацтва – спрадвечны і самы надзейны дыпламат, пасол міру, узаемаразумення, сяброўства.

Душэўная шчодрасць, дружалюбнасць і ўзаемадапамога, прыгажосць і глыбіня пачуццяў, дабрабыт у доме і сямейнае шчасце, простая радасць далёка не бясхмарнага жыцця, усюдыісны выратавальны гумар – вось тая канстанта агульначалавечых каштоўнасцей, закладзеная ў музычнай камедыі "Аршын мал алан", якая не мае патрэбы ў перакладзе. А яркі ўсходні каларыт партытуры аркестра і вакальных партый мае для нашай публікі асаблівую прыцягальнасць. Самі выканаўцы, якія спачатку "камплексавалі" перад нязвыклай эстэтыкай твора, хутка ўлюбіліся ў прыгожую музыку, у яе сонечную пачуццёвасць, інтанацыйную свежасць, імпульсіўную рытміку…

Падчас прэс-канферэнцыі з удзелам саветніка Пасольства Азербайджана ў Беларусі Заура Шукюрава, рэжысёра-пастаноўшчыка спектакля Хафіза Гуліева і яго беларускіх партнёраў абмяркоўваліся асаблівасці мінскай пастаноўкі, якая, дарэчы, азнаменавала 125-годдзе з дня нараджэння Узеіра Гаджыбекава. І ў адным з наступных нумароў "ЛіМа" мы пагаворым пра гэтую прэм’еру.

Святлана БЕРАСЦЕНЬ.
Фота Віктара КАВАЛЁВА.
Літаратура і мастацтва. – 2010. – 26 ліст.

На здымку: артыст БДАМТ Сяргей Спруць, саветнік Пасольства Азербайджана ў Беларусі Заур Шукюраў і заслужаны дзеяч мастацтваў Азербайджанскай Рэспублікі Хафіз Гуліеў.



тэл.: (017) 275-81-26

220030, г. Мінск, вул. Мяснікова, 44

Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі № 100744263 ад 18 лютага 2009 г., УНП 100744263

Выключныя правы на матэрыялы, размешчаныя на Інтэрнэт-сайце Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра (musicaltheatre.by), у адпаведнасці з заканадаўствам аб аўтарскім праве і сумежных правах Рэспублікі Беларусь, належаць Установе "Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь "Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр" і не падлягаюць выкарыстанню ў якой бы там не было форме без пісьмовага дазволу праваўладальніка. Па пытаннях выкарыстання матэрыялаў, размешчаных на сайце, звяртацца на e-mail: belmustheatre@gmail.com

Мы ў сацыяльных сетках: