« Назад СОРАК ПЯЦЬ АДСВЯТКАВАЦЬ…
Пасля свайго сольнага канцэрта-бенефіса Аляксандр Арцем'еў выглядаў сапраўдным трыумфатарам. А задаволеная публіка, як цяпер кажуць, "выкупала" яго ў апладысментах. I гэта, бадай, што самая пачэсная ўзнагарода артысту за яго адданую працу. А яшчэ – мора кветак, якія літаральна заслалі сцэну Дзяржаўнага музычнага тэатра. Без малога тры гадзіны саліст тэатра А. Арцем'еў выконваў найскладаныя арыі з опер, аперэт, неапалітанскія і славянскія народныя песні, мелодыі беларускіх кампазітараў. Кожны твор быў прапушчаны ім праз душу і сэрца, таму артыст аднолькава пераканаўча выглядаў і ў акадэмічным рэпертуары, і ў эстрадным. В. БРЫЛОН. |
тэл.: (017) 275-81-26
220030, г. Мінск, вул. Мяснікова, 44
Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі № 100744263 ад 18 лютага 2009 г., УНП 100744263
Выключныя правы на матэрыялы, размешчаныя на Інтэрнэт-сайце Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра (musicaltheatre.by), у адпаведнасці з заканадаўствам аб аўтарскім праве і сумежных правах Рэспублікі Беларусь, належаць Установе "Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь "Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр" і не падлягаюць выкарыстанню ў якой бы там не было форме без пісьмовага дазволу праваўладальніка. Па пытаннях выкарыстання матэрыялаў, размешчаных на сайце, звяртацца на e-mail: belmustheatre@gmail.com