Галоўная/Пресса/Тэатр. Жанчына. Вясна (Юлiя Палтаўская, "Рэспубліка", 6.03.2013)

Тэатр. Жанчына. Вясна (Юлiя Палтаўская, "Рэспубліка", 6.03.2013)

ПАДПІСАЦЦА НА РАССЫЛКУ:
это поле обязательно для заполнения
Імя:*
это поле обязательно для заполнения
Прозвішча:*
это поле обязательно для заполнения
Электронная пошта:*
Спасибо! Форма отправлена
« Назад

ТЭАТР. ЖАНЧЫНА. ВЯСНА

chudo13_1У Музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры адкрыецца выстава работ беларускага фатографа Анжалікі Грэковіч.

— Гэты праект пад назвай "Тэатр. Жанчына. Вясна" прысвечаны жаночаму вобразу ў тэатры, — кажа аўтар. — Будуць прадстаўлены фатаграфіі, зробленыя ў час спектакляў Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра за апошнія 2 гады.

Адкрые экспазіцыю невялікі канцэрт, у якім прымуць удзел салісты музычнага тэатра — лаўрэаты міжнародных конкурсаў Кацярына Дзегцярова, Дзяніс Нямцоў і Наталля Дзяменцьева, а таксама студэнты Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.

Фатограф Анжаліка Грэковіч — выпускніца Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка. З 2011 года працуе ў рэдкім жанры тэатральнай фатаграфіі. У кастрычніку 2012-га заняла другое месца ў Міжнародным конкурсе тэатральнай фотаздымкі "5-я сцяна", які праходзіў ва Украіне.

— Я ўпэўнена, што тэатральнае фота — не толькі дакументальная фіксацыя спектакля, — адзначае Анжаліка. — Сапраўдная тэатральная фатаграфія можа па сіле ўздзеяння перасягнуць тое, што адбываецца на сцэне, прынамсі, да гэтага трэба імкнуцца.

Юлiя ПАЛТАЎСКАЯ.
Фота Анжалікі ГРЭКОВІЧ.
Рэспубліка. – 2013. – 6 сак.

На здымку: актрыса Iлона Казакевiч.



тэл.: (017) 275-81-26

220030, г. Мінск, вул. Мяснікова, 44

Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі № 100744263 ад 18 лютага 2009 г., УНП 100744263

Выключныя правы на матэрыялы, размешчаныя на Інтэрнэт-сайце Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра (musicaltheatre.by), у адпаведнасці з заканадаўствам аб аўтарскім праве і сумежных правах Рэспублікі Беларусь, належаць Установе "Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь "Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр" і не падлягаюць выкарыстанню ў якой бы там не было форме без пісьмовага дазволу праваўладальніка. Па пытаннях выкарыстання матэрыялаў, размешчаных на сайце, звяртацца на e-mail: belmustheatre@gmail.com

Мы ў сацыяльных сетках: