Галоўная/Пресса/"Убельская ластаўка", першы адкрыты конкурс імя Станіслава Манюшкі (Надзея Бунцэвіч, "Мастацтва", 2013, № 6)

"Убельская ластаўка", першы адкрыты конкурс імя Станіслава Манюшкі (Надзея Бунцэвіч, "Мастацтва", 2013, № 6)

ПАДПІСАЦЦА НА РАССЫЛКУ:
это поле обязательно для заполнения
Імя:*
это поле обязательно для заполнения
Прозвішча:*
это поле обязательно для заполнения
Электронная пошта:*
Спасибо! Форма отправлена
« Назад

«УБЕЛЬСКАЯ ЛАСТАЎКА», ПЕРШЫ АДКРЫТЫ КОНКУРС ІМЯ СТАНІСЛАВА МАНЮШКІ, у якім удзельнічалі студэнты-вакалісты ВНУ, прайшоў сёлета ў Мінску і Чэрвені. Ён зрабіўся падставай пераканаўча нагадаць пра безумоўную прыналежнасць кампазітара да беларускай музычнай культуры. Адзін толькі май прынёс яшчэ дзве значныя падзеі. Паболела беларускіх лаўрэатаў на Міжнародным конкурсе імя Манюшкі ў Варшаве: да саліста нашай Нацыянальнай оперы Юрыя Гарадзецкага сёлета далучыліся бас-барытон Анатоль Сіўко і тэнар Павел Пятроў (адпаведна 1-я і 2-я прэміі).

13-169a Нарэшце, сіламі першага ў нас прыватнага музычнага тэатра «Галерэя» была пастаўлена опера Манюшкі «Verbum Nobile» («Слова гонару»), Сярод тых, хто спрычыніўся да прэм'еры, былі, вядома, арганізатары і ўдзельнікі «Убельскай ластаўкі». Таму опера і папраўдзе ўспрымалася канчатковай расстаноўкай конкурсных акцэнтаў. Партыю Зосі спявала Галіна Дубіцкая, якая на конкурсе не трапіла нават у фінал. Гэтым былі здзіўлены ўсе, акрамя журы. Спектакль пераканаў, што яна не ластаўка, а натуральны салавей.

Конкурс быў названы Першым — маўляў, першы блін? Але ж ён, насамрэч, Дзявяты! Пагодзімся, што ён упершыню стаў адкрытым, сабраўшы спевакоў з Расіі, Украіны, Латвіі, нават Бельгіі (кітайскія студэнты ўдзельнічалі і раней). Упершыню прайшоў у тры туры, дзе фінал — з аркестрам. Упершыню ў складзе журы не было тых, у каго вучацца ўдзельнікі-студэнты. Імёны прафесараў нават не называліся ні ў буклетах, ні са сцэны, каб на членаў журы не ўплывалі іх заслугі. Упершыню да Чэрвеня, дзе быў заключны канцэрт, не даехала журы, у склад якога былі пакліканы былыя пераможцы «Убельскай ластаўкі», цяпер знаныя оперныя салісты (прыехаў, але з прыгодамі, толькі старшыня Віктар Скарабагатаў). Але навошта перакрэсліваць усё ранейшае, што рабілася ажно з 1999-га? Не, не цэнім мы ўласныя здабыткі!..

Надзея БУНЦЭВІЧ.
Фота Анжалікі ГРАКОВІЧ.
Мастацтва. – 2013. – № 6. – С. 11.

На здымку: Вольга Жалезская, дыпламант конкурсу.



тэл.: (017) 275-81-26

220030, г. Мінск, вул. Мяснікова, 44

Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі № 100744263 ад 18 лютага 2009 г., УНП 100744263

Выключныя правы на матэрыялы, размешчаныя на Інтэрнэт-сайце Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра (musicaltheatre.by), у адпаведнасці з заканадаўствам аб аўтарскім праве і сумежных правах Рэспублікі Беларусь, належаць Установе "Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь "Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр" і не падлягаюць выкарыстанню ў якой бы там не было форме без пісьмовага дазволу праваўладальніка. Па пытаннях выкарыстання матэрыялаў, размешчаных на сайце, звяртацца на e-mail: belmustheatre@gmail.com

Мы ў сацыяльных сетках: