Галоўная/Пресса/Віншаванні – каралеве (2009 г., Літаратура і мастацтва)

Віншаванні – каралеве (2009 г., Літаратура і мастацтва)

ПАДПІСАЦЦА НА РАССЫЛКУ:
это поле обязательно для заполнения
Імя:*
это поле обязательно для заполнения
Прозвішча:*
это поле обязательно для заполнения
Электронная пошта:*
Спасибо! Форма отправлена
« Назад

ВІНШАВАННІ – КАРАЛЕВЕ

У першы дзень мая народную артыстку Беларусі Наталлю Гайду віншавалі з юбілеем. Узрост імянінніцы – не загадка: любіміца публікі, чароўная і мудрая каралева музычнага тэатра сама кажа, што нарадзілася ў 1939-м. Загадка – яе творчы талент, непадуладны гадам, памножаны на жаночую абаяльнасць, высокі прафесіяналізм, рэдкасную працавітасць, патрабавальнасць да сябе, душэўную маладосць і… нечаканасць. Багаты і разнажанравы рэпертуарны набытак Н. Гайды: оперныя арыі; шматлікія ролі ў класічных, беларускіх, савецкіх аперэтах, музычных камедыях, мюзіклах; рамансы, песні… Сільва, Марыца, Паўлінка, Джулія Ламберт… А некалькі гадоў таму, дзякуючы празорлівым рэжысёрам, яна раскрылася і як драматычная актрыса – на Купалаўскай сцэне ("Я не пакіну цябе"), у Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя М. Горкага ("Валянцінаў дзень")…

Наталлю Гайду павіншаваў з юбілеем Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. "З Вашым імем звязаны лепшыя старонкі ў гісторыі нацыянальнага вакальнага мастацтва… Вы – Актрыса з Вялікай літары, якая знаходзіцца ў нястомным мастацкім пошуку", – адзначаецца ў віншаванні.

Я. КАРЛІМА.
Літаратура і мастацтва. – 2009. – 15 мая. – С. 2.



тэл.: (017) 275-81-26

220030, г. Мінск, вул. Мяснікова, 44

Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі № 100744263 ад 18 лютага 2009 г., УНП 100744263

Выключныя правы на матэрыялы, размешчаныя на Інтэрнэт-сайце Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра (musicaltheatre.by), у адпаведнасці з заканадаўствам аб аўтарскім праве і сумежных правах Рэспублікі Беларусь, належаць Установе "Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь "Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр" і не падлягаюць выкарыстанню ў якой бы там не было форме без пісьмовага дазволу праваўладальніка. Па пытаннях выкарыстання матэрыялаў, размешчаных на сайце, звяртацца на e-mail: belmustheatre@gmail.com

Мы ў сацыяльных сетках: