Галоўная/Пресса/Як падарунак ветэранам (2009 г., Літаратура і мастацтва)

Як падарунак ветэранам (2009 г., Літаратура і мастацтва)

ПАДПІСАЦЦА НА РАССЫЛКУ:
это поле обязательно для заполнения
Імя:*
это поле обязательно для заполнения
Прозвішча:*
это поле обязательно для заполнения
Электронная пошта:*
Спасибо! Форма отправлена
« Назад

ЯК ПАДАРУНАК ВЕТЭРАНАМ

press2009-08a Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр двойчы ўключыў у афішу гэтага месяца прэм'еру спектакля "Нябесны ціхаход", упершыню паказанага 8 мая, напярэдадні свята Перамогі, і прысвечанага 65-годдзю вызвалення Беларусі. "Нябесны ціхаход" напісаны ў 1995 годяе паводле аднайменнай савецкай кінакамедыі расійскім кампазітарам Маркам Самойлавым (з выкарыстаннем папулярных песень Васіля Салаўёва-Сядога "Потому, что мы пилоты , "Пора в путь-дорогу") і аўтарамі лібрэта Аляксеем Якаўлевым ды Вячаславам Вярбініным. На мінскай сцэне музычную камедыю паставілі рэжысёр Любоў Дзяменцева, мастак Іван Саўлачкоў, балетмайстар Аляксандр Бяскоў (усе трое былі запрошаны з Расіі), а таксама галоўны дырыжор тэатра Анатоль Лапуноў ды хормайстар Святлана Пятрова. У ролях – вядучыя артысты тэатра. Запланаваны два паказы новага спектакля напярэдадні Дня вызвалення, і на першы, які адбудзецца у дзённы час, тэатр запросіць ветэранаў мінулай вайны.

С. ВЕТКА. 
Фота Ігара КУЗНЯЦОВА. 
Літаратура і мастацтва. – 2009. – 26 чэрв. – С. 10. 


На здымку: сцэна са спектакля "Нябесны ціхаход".



тэл.: (017) 275-81-26

220030, г. Мінск, вул. Мяснікова, 44

Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі № 100744263 ад 18 лютага 2009 г., УНП 100744263

Выключныя правы на матэрыялы, размешчаныя на Інтэрнэт-сайце Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра (musicaltheatre.by), у адпаведнасці з заканадаўствам аб аўтарскім праве і сумежных правах Рэспублікі Беларусь, належаць Установе "Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь "Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр" і не падлягаюць выкарыстанню ў якой бы там не было форме без пісьмовага дазволу праваўладальніка. Па пытаннях выкарыстання матэрыялаў, размешчаных на сайце, звяртацца на e-mail: belmustheatre@gmail.com

Мы ў сацыяльных сетках: